
Егіпцянін будзе падтрымліваць каманду сваёй радзімы.
Бязвізавы рэжым для транзіту па тэрыторыі нашай краіны для замежных балельшчыкаў на час ЧС па футболе ў Расіі пачаў дзейнічаць з 4 чэрвеня. У грандыёзным мерапрыемстве ўдзельнічае значная колькасць каманд з краін Еўрасаюза. Чакаецца,

— Каб перасекчы мяжу, іншаземцам трэба мець пры сабе пашпарт, а таксама персаніфікаваную карту гледача, ці, як кажуць у народзе, пашпарт балельшчыка, — паведамілі ў Гродзенскай пагранічнай групе. — Першыя балельшчыкі ўжо прайшлі праз нашы пункты пропуску. Бязвізавы рэжым на ўезд будзе дзейнічаць з 4 па 15 чэрвеня, на выезд — з 15 па 25 ліпеня — за 10 дзён да пачатку чэмпіянату і 10 дзён пасля яго заканчэння.
Чэмпіянат свету па футболе ў Расіі стартуе 14 чэрвеня. Дакумент, які спрашчае перамяшчэнне іншаземцаў падчас турніраў, падпісалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Ён дазваляе замежным балельшчыкам, па сутнасці, бесперашкодна ехаць і ляцець у Маскву праз нашу краіну.

Балельшчык з Германіі едзе на рарытэтным трактары.
— Мужчына з Германіі 1948 года нараджэння, які прыцягнуў увагу сваім трактарам Lanz Bulldog і домам на колах у выглядзе бочкі з надпісам Hallo Moskau! на прычэпе, прыбыў да нас каля васьмі вечара, і ўжо праз 50 хвілін яго фатаграфавалі на запраўцы за 500 метраў ад пункта пропуску, — паведамілі ў пагранічным пункце пропуску «Бераставіца». — Аматар прыбыў крыху раней тэрміну, з якога пачынае дзейнічаць пашпарт балельшчыка, але мы пайшлі яму насустрач. Узніклі невялікія цяжкасці з мытным афармленнем, бо транспартны сродак 1936 года выпуску адносіцца да сельскагаспадарчай тэхнікі. Але гэта пытанне ўрэгулявала мытня. Разам з пажылым немцам падарожнічае сабака. Цікава, што рускай мовы балельшчык зусім не ведае. Размаўлялі праз перакладчыка.



Часам узнікаюць невялікія замінкі, калі іншаземец не мае пры сабе пашпарта балельшчыка. Тады ён падае электронны нумар, які мы ўносім у базу і атрымліваем адказ, што азначаны грамадзянін сапраўды ёсць у спісах.
Чакаецца, што тысячы фанатаў спачатку паглядзяць нашу краіну, а потым праедуць у Расію.
— На 8 чэрвеня ўжо 19 замежных грамадзян перасеклі мяжу праз пункты пропуску Беларусі, — адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце. — Пакуль ніякіх праблем або затрымак не ўзнікала. Усе іншаземцы пры набыцці білетаў атрымліваюць вычарпальную інфармацыю. Асноўны паток балельшчыкаў чакаем праз тыдзень.
kondratieva@sb.by