Мы, ведаючы ўсё, не ведаем нічога…

Наш чытач перкалаў на беларускую верш Яўгена Еўтушэнкі

Ліст у рэдакцыю даслаў Яўген Апанасавіч Жамойдзін з Мачулішчаў. Вось што ён піша: «Дзякую шчыра за цікавую і змястоўную газету. Падабаецца ў ёй амаль усё. Асабліва прыцягвае рубрыка «Родная мова», чытаю яе з асалодай. Паспрабаваў сам перакласці на беларускую мову вядомы верш Яўгена Еўтушэнкі. Што атрымалася — глядзіце самі».

На наш погляд, пераклад мае права быць. Перад тым як прапанаваць яго нашым чытачам, узгадаем радкі на мове арыгінала:

Людей неинтересных в мире нет.

Их судьбы — как истории планет.

У каждой все особое, свое,

и нет планет, похожих на нее.

А если кто-то незаметно жил

и с этой незаметностью дружил,

он интересен был среди людей

самою незаметностью своей…

А цяпер чытаем гэты твор у перакладзе нашага чытача Яўгена Жамойдзіна:

Ці ёсць нецікавыя людзі на свеце?

Такіх няма на нашай планеце.

У кожнага свой асабісты лёс,

Як у планет, што ў вышыні нябёс.

   А калі нехта непрыкметна жыў

   І з гэтай непрыкметнасцю дружыў,

   Ён цікавы быў сярод людзей

   Вось гэтай непрыкметнасцю сваёй.

У кожнага свой таямнічы свет, памкненны,

У свеце гэтым ёсць найлепшае імгненне,

У свеце гэтым ёсць і самы страшны час,

Ды гэта ўсё загадкаю для нас.

   І вось як памірае чалавек,

   З ім памірае першы яго снег,

   І першы пацалунак, першы бой —

   Усё гэта забірае ён з сабой.

Так, застаюцца кнігі і машыны,

Масты і мастакоў карціны,

Даюць сады цудоўныя плады,

Ды штосьці адыходзіць назаўжды.

   Такі закон гульні планет,

   Не людзі паміраюць — цэлы свет.

   Людзей мы помнім грэшных і зямных,

   А што мы ведаем, па сутнасці, пра іх?

Што ведаем пра брата, пра сям’ю

І пра любімую адзіную сваю?

І пра бацькоў ля роднага парога

Мы, ведаючы ўсё, не ведаем нічога.

   Знікаюць людзі, іх не вярнуць ніколі,

   Не адрадзіць іх свет таемны болей.

   Дык што рабіць і як маўчаць?

   Ад гэтай немагчымасці хачу крычаць.

На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter