У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшла сустрэча з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі

Мы цалкам для дыялогу — адкрытыя

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшла сустрэча з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшла сустрэча з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Лейтматыў мерапрыемства: наша краіна гатова аказаць усялякае садзейянне місіі для выканання яе мандата. Зрэшты, ці варта абмяжоўвацца выбарамі? Вітаючы гасцей, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сказаў:

— Мы рады зноў сустрэцца ў нашай краіне з прадстаўнікамі ПАСЕ. Спадзяёмся, што гэтыя кантакты будуць добрай асновай для нашага далейшага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, якія выклікаюць сумесны інтарэс.

Па выніках жа выбараў наш Парламент гатовы ўлічыць усе заўвагі і прапановы міжнародных назіральнікаў. І пры неабходнасці ў будучыні ўнесці адпаведныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства.

Кіраўнік папярэдняй місіі ПАСЕ, дэпутат турэцкага парламента Рэа Дэнеміч падзякаваў за запрашэнне паўдзельнічаць у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі. Наперадзе яшчэ больш як месяц выбарчай кампаніі, таму ў пачатку работы кіраўнік місіі ПАСЕ быў лаканічны:

— Мы знаходзімся тут, каб атрымаць інфармацыю ад вашага боку, каб выслухаць заўвагі і прапановы.

Пра тое, што Беларусь адкрыта для дыялогу, заявіў і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй еўрапейскіх парламентарыяў:

— Мы цалкам адкрыты для дыялогу, для высвятлення ўсіх пытанняў і пазіцый.

На што Рэа Дэнеміч адрэагаваў так:

— Беларусь — унікальная краіна ў станоўчым сэнсе гэтага слова. У сувязі з гэтым мы хацелі б атрымаць ад вас больш інфармацыі пра яе.

Дарэчы, дэлегацыю ПАСЕ павінна была ўзначаліць армянскі дэпутат Арпінэ Аванісян. Але на днях яна стала міністрам юстыцыі Арменіі, таму місію ўзначаліў турэцкі парламентарый. У каманду назіральнікаў увайшоў і цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.


Даслоўна


Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў:

— Прынцыпова важна, каб палітычная канкурэнцыя і ў цэлым выбарчая кампанія праходзіла ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Каб яна праходзіла на фоне грамадскага парадку, міру, згоды. Мы бачым, да чаго прыводзіць палітычная безадказнасць, якая праяўляецца ў асобных краінах, у тым ліку ў на­шых суседзяў, — да эканамічнага хаосу, з’яўлення бежанцаў. Пакутуюць краіны і людзі.

Максім Восіпаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter