Мы ўсе — суайчыннікі

Сённяшні дзень у Віцебску праходзіць пад знакам незалежнасці роднай Беларусі
— Мне падабаецца гэтая акцыя тым, што яна зарыентавана перш за ўсё на нашу моладзь, якая працягвае традыцыі бацькоў і дзядоў, — адзначыла ў размове з карэспандэнтам “НГ” намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская.
Сапраўды, у гэты дзень цэнтральная пляцоўка каля культурна-дзелавога цэнтра “Віцебск” збярэ каля 5 тысяч выпускнікоў сярэдніх школ, студэнтаў і працоўную моладзь. Ужо з раніцы тут будуць выступаць духавы аркестр школы мастацтваў № 1, дзіцячыя музычныя калектывы. Уверцюрай да галоўнай дзеі — гала-канцэрта з удзелам зорак беларускай эстрады  стане паветранае шоу спартсменаў-парашутыстаў Віцебскага авіяклуба.
— Мерапрыемсты “За незалежную Беларусь” адбудуцца і на агітпляцоўках мікрараёнаў горада, — гаворыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама Наталля Царова. — Гараджане яшчэ раз адчуюць, што ўсе мы — грамадзяне незалежнай Беларусі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter