Мы разам

У дзіцячым цэнтры «Зубраня» пройдзе Дзень Саюзнай дзяржавы

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы.

Арганізаваны ён у рамках грамадзянска-патрыятычнай кадэцкай змены навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «За гонар Айчыны», што будзе доўжыцца да 23 верасня. У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Парламенцкага сходу, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Узброеных Сіл Беларусі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеячы навукі, культуры і спорту.

Змена навучэнцаў «За гонар Айчыны» праводзіцца штогод з 2007 года па ініцыятыве Парламенцкага сходу. Сёлета «Зубраня» прымае 480 удзельнікаў. Усяго ж за гэтыя гады на беразе Нарачы пабывалі больш за 2,5 тысячы выхаванцаў кадэцкіх школ і ваенна-патрыятычных класаў, а таксама кадэцкіх школ-інтэрнатаў (круглых сірот) з Беларусі і Расіі. Мерапрыемствы, як правіла, плануюцца так, каб дзеці змаглі добра адпачыць, паказаць сваю падрыхтоўку і атрымаць новыя веды і навыкі. Ваенна-спартыўныя гульні, ваенізаваныя эстафеты, сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных Сіл, даследчыя маршруты па гістарычных месцах, канцэрты і шмат чаго іншага чакае навучэнцаў. Разам з тым такія сустрэчы дазваляюць значна пашырыць і ўмацаваць сувязі паміж адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін, абменьвацца вопытам і папулярызаваць кадэцкі рух.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter