Мы iскрынкi аднаго агню. Віцебск адчыняе новыя вокны ў расійскія рэгіёны

Беларускі Віцебск і расійскі Ліпецк... Нават у іх гучанні ёсць нешта роднаснае, амаль братэрскае. І сапраўды Віцебск і Ліпецк пры даволі вялікай геаграфічнай аддаленасці ўсё ж маюць больш падабенства, чым адрозненняў. Такое ўласціва братам-блізнятам, якія выйшлі з адной сям’і, але гаспадарку вядуць паасобку.
Беларускі Віцебск і расійскі Ліпецк... Нават у іх гучанні ёсць нешта роднаснае, амаль братэрскае. І сапраўды Віцебск і Ліпецк пры даволі вялікай геаграфічнай аддаленасці ўсё ж маюць больш падабенства, чым адрозненняў. Такое ўласціва братам-блізнятам, якія выйшлі з адной сям’і, але гаспадарку вядуць паасобку. Для гарадоў з розных дзяржаў такая форма супрацоўніцтва ўжо даўно вызначана трапным тэрмінам — пабрацімства. Аб магчымасці ўтварэння такога жаданага для Віцебска і Ліпецка саюза наша размова з начальнікам аддзела садзейнічання прадпрымальніцтву Віцебскага гарвыканкома Валянцінай Глячковай. У якасці своеасаблівага пасла яна нядаўна пабывала ў Ліпецку. — А што, Валянціна Цімафееўна, ці па сваёй волі трапілі вы ў такое далёкае падарожжа? — Усебаковыя адносіны беларускай поўначы з расійскімі рэгіёнамі мэтанакіравана паглыбляюцца і пашыраюцца з самага пачатку новага стагоддзя. Вось і на гэты раз ад кіраўніка адміністрацыі Ліпецка Міхаіла Гулеўскага прыйшло запрашэнне ў адрас старшыні Віцебскага гарвыканкома Пятра Драздова пабываць у Ліпецку з сяброўскім візітам. Хоць Віцебску і за тысячу гадоў, а Ліпецк заснаваны толькі ў 1703 годзе, аднак, па колькасці насельніцтва ён перагнаў нас. У Ліпецку пражываюць 512 тысяч жыхароў. Вядомы ён у Расіі і замежжы перш за ўсё сваім прамысловым гігантам, флагманам металургічнай індустрыі – Наваліпецкім металургічным камбінатам. Гэта буйнейшы вытворца металапракату ў Еўропе. — Напэўна, прамыслоўцы з Беларусі яшчэ ў час існавання СССР прасеклі вокны ў Ліпецкую вобласць? — Але ж тады была адзіная эканамічная прастора. Старыя сувязі перарваліся. Цяпер іх даводзіцца ўзнаўляць па-новаму. Для беларусаў у Ліпецку прыцягальным застаецца машынабудаванне: бытавыя халадзільнікі, металарэзныя станкі, цэнтрабежныя помпы, трактарныя культыватары... У ліпецкай металургіі нам цікавыя чорныя металы, чугун, сталь, пракат, сталёвыя трубы. А тое, што Ліпецк — важная чыгуначная станцыя на лініі да Валгаграда, таксама спрыяльна для дзелавых кантактаў з іншымі расійскімі рэгіёнамі. Галоўная перашкода не ў геаграфічнай адлегласці, якая ў наш час не надта вялікая, а ў пэўных палітычных недамоўленасцях, мытных абмежаваннях, што трэба неадкладна ўдасканальваць у інтарэсах збліжэння нашых народаў-братоў. — Як абаронцу інтарэсаў прадпрымальнікаў і малога бізнесу ў Віцебску вас, безумоўна, цікавіла тамтэйшае дзелавое жыццё. — Так, у мяне адбылося мноства сустрэч з расійскімі калегамі ад улады і прадстаўнікамі прыватнага бізнесу. Цікавыя разважанні ў майго расійскага калегі, старшыні камітэта па развіццю прадпрымальніцтва і малога бізнесу адміністрацыі Ліпецка Віктара Камарова. Мясцовая ўлада мае ўласную рэгіянальную праграму падтрымкі прадпрымальніцтва на 2003—2005 гады, і гэта ўжо свая стратэгія ў межах адміністрацыйнай палітыкі. Толькі ў 2003 годзе прадпрымальнікамі ў Ліпецку было створана каля васьмі тысяч рабочых месцаў. Як выявілася, менавіта мясцовая ўлада, адміністрацыя горада адкрылі лінію льготнага мікракрэдытавання для мясцовых фірм і прыватных прадпрымальнікаў. Але не ўсім, а пераможцам гарадскога конкурсу бізнес-праектаў. Улада падтрымлівае тых прыватнікаў, чые бізнес-праекты ўяўляюць сацыяльна-эканамічную карысць для горада. Дарэчы, нешта падобнае робім і мы, у Віцебску. Але ліпецкія прадпрымальнікі больш актыўныя, чым нашы, у вырашэнні сацыяльных праблем горада. Яны ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні абласнога цэнтра, аказваюць сістэматычную дапамогу – фінансавую і матэрыяльную – сіротам, маламаёмным, інвалідам, ветэранам вайны, грамадскім арганізацыям. Або такая дэталь. Пры кіраўніку адміністрацыі Ліпецка створаны грамадска-экспертны савет. У яго склад увайшлі самыя вядомыя ў горадзе гаспадары малых прадпрыемстваў. Гэта спрыяе адкрытай інфармацыйнай палітыцы, стварэнню бізнес-цэнтраў, фінансавай падтрымцы самых цікавых праектаў. Сумесна з уладай прадпрымальнікі ўдзельнічаюць нават у рэфармаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. — Што цікавіць ліпецкіх сяброў у будаўніцтве адносін з паўночнай часткай Беларусі? — У нас шмат прапаноў, якія знаходзяцца на разглядзе ў адміністрацыі Ліпецка, у тым ліку і праект дагавору аб пабрацімстве гарадоў. Прычым гэта супрацоўніцтва павінна будавацца менавіта на шырокім узроўні, які закранае і сферу духоўнага яднання. Аб гэтым вельмі ўсхвалявана і мудра разважае адзін з маіх лепшых сяброў у Ліпецку Генадзь Канавалаў – намеснік старшыні гарадскога аддзялення Саюзнай грамадскай палаты Саюза Расіі і Беларусі. У адміністрацыі Ліпецка вывучаюць адну з многіх прапаноў віцебскіх улад – выдзяленне памяшканняў пад адкрыццё ў Ліпецку гандлёвага дома “Віцебск” і фірменнага магазіна сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Марко”. Традыцыйныя правядзенні “Дзён Віцебска ў Ліпецку” з наступнымі мерапрыемствамі: выстава-продаж тавараў лёгкай прамысловасці віцебскіх вытворцаў, спектаклі Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (а ў нас сустрэчныя гастролі Ліпецкага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Льва Талстога), выставы работ віцебскіх мастакоў, спартыўныя спаборніцтвы... Як бачым, для пабрацімства ў нас сапраўды спрыяльныя ўмовы...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter