Запускаем челлендж фото и коротких историй «Добрыя справы» в Год мира и созидания

Мы — беларусы!

Прапануем вам даслаць цікавыя гісторыі пра тое, што нам, беларусам, дапамагае жыць у міры і згодзе. Раскажыце, як вы камусьці дапамаглі вырашыць праблему, выйсці са складанай жыццёвай сітуацыі. Напрыклад, хтосьці з вас збірае звесткі пра старадаўнія звычаі свайго краю, хтосьці, аб’яднаўшыся з вяскоўцамі, дапамагае адрамантаваць вясковую дарогу ці аднавіць храм.

Фото из архива «СБ»

Спакон вякоў беларусы вырашалі ўсе пытанні дзякуючы памяркоўнасці, талерантнасці і заўзятай працы. Дык давайце не будзем перарываць гэтую выдатную традыцыю. Падзяліцеся з намі сваімі поспехамі. Няхай ваша гісторыя стане прыкладам таго, як важна берагчы тое, што маеш, імкнуцца да стварэння і верыць у лепшае. А можа, ваш аповед натхніць на добрыя пачынанні і іншых. Пішыце! Не забудзьце падмацаваць кароткія гісторыі фотаздымкамі!

Чакаем вашы лісты і фота на электронную скрыню dobra.sprava.23@gmail.com з кароткай інфармацыяй пра сябе і аб тым, хто і што адлюстравана на фота. Лепшыя з іх будуць апублікаваны на старонках «СГ», а таксама на партале sb.by.

Шанц заявіць аб сабе ёсць ва ўсіх!

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter