Музыкальные коллективы “Жывіца” с Гродненщины и “Міжрэчча” с Полесья наметили совмесные творческие проекты

У аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама сяброўскія стасункі з культработнікамі з Жыткавічаў, здаўна едзілі ў госці адно да аднаго, разам спявалі і працавалі. Цяпер яшчэ два калектывы займелі братскія стасункі: “Жывіца” з Квасоўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна і “Міжрэчча” з палескай вёскі Пагост на Тураўшчыне. Фальклорна-этнаграфічным калектывам “Міжрэчча” кіруе 78-гадовая таленавітая спявачка і жартаўніца, захавальніца звыш ста песень і ля 20 абрадаў Кацярына Аляксееўна Панчэня, якую ўсе па-сямейнаму называюць бабай Кацяй. Сёлета няўрымслівая жанчына на юбілеі Турава атрымала званне “Ганаровы грамадзянін Жыткавіцкага раёна”.

 Невялікая старая вёсачка Пагост – адно з лепшых месцаў для зімовых святаў. Менавіта так палічылі складальнікі рэйтынгу з амерыканскай тэлекампаніі CNN. Пагост заняў 3-е месца, апярэдзіўшы нават Зальцбург, Сіднэй і Нью-Ёрк. А напрыканцы 2019 года веснавы абрад “Юраўскі карагод”, які тут захавася ў жывой традыцыі, уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Сёлета палеская вёска адзначыла 500 гадоў з дня першага згадвання пра яе ў гістарычных дакументах, мае каля 200 жыхароў, – расказвае Наталля Рамановіч, вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.

Далей было знаёмства з Пагосцкім клубам, там вялікая музейная экспазіцыя – тканыя посцілкі, ручнікі, вышываныя сурвэткі, вязаныя абрусы, старая мэбля. Кожная рэч са сваёй гісторыяй – шмат перадала тая самая баба Каця, многае – малодшыя захавальніцы абрадаў Ірына Юнчыц і Ірына Торчык.

– Колькі сябе памятаю, баба Каця спявала з маленства. Цяжкое жыццё пражыла, сама і стагі клала, і ўсю мужчынскую працу рабіла, расціла дзяцей і ўнукаў, не заўсёды было да песень. Пяцёра сыноў адышлі ў іншы свет. Але што б ні здарылася, цвёрда зберагала спадчыну продкаў --  традыцыі, абрады. У Пагосце заўсёды спявалі: на святыя святкі, Каляды, Вялікдзеень, Іванаў дзень, а яшчэ – жанілі Коміна. Прычым -- у Кацярыны Панчэня дома, яна памятае пра гэта з дзяцінства. Тата быў гарманістам, таму ў госці да сям’і штогод прыходзілі людзі, каб задобрыць сімвал хатняга ачага восеньскім абрадам, – расказвае Наталля Рамановіч.

Удзельніцы гурта “Міжрэчча” і цяпер пра абрад не забываюць, стварылі макет коміна і жэняць яго штогод, а калі едуць турысты, то і штодня. У ролі нявесты ўпрыгожаная печ. Будзе цудоўна, калі гэты і іншыя абрады гродзенская “Жывіца” пакажа на сваёй зямлі, а “Міжрэчча” пяройме ў “Жывіцы” іхныя фальклорныя завядзёнкі.

basikirskaya@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter