Сёлета — 25-я ўгодкі з часу ўсталявання дыпадносін паміж Беларуссю ды Італіяй. І 30 розных мерапрыемстваў у сферы навукі, тэатра і музыкі, моды і кулінарыі прайшло ў Мінску. Пра тое распавёў перад пачаткам канцэрта Амбасадар Італіі Стэфана Б’янкі. Ён нагадаў, як праходзіў Дзень італьянскага дызайна. Прыязджалі ў Мінск з Італіі пісьменнік і тэлевядучы Карла Лукарэллі, артыст Андрэа Федзі з яго шоў, оперны спевак Джузэпэ Алматорэ, прайшоў Тыдзень італьянскай мовы. А завяршыўся Год культуры вялікай панарамай італьянскай музыкі ХVI—ХІХ стагоддзяў — праграмай “Bel-la Італія”на сцэне Белдзяржфілармоніі. Яе прадставіў 5 снежня лаўрэат міжнародных конкурсаў дырыжор Аляксей Фралоў. Іграў сімфанічны аркестр “Capella Academia”, спявалі Дзяржаўны камерны хор, салісты Наталля Акініна, Ілья Сільчукоў, Аляксандр Міхнюк.
Эла Дзвінская
Голас Радзімы № 47 (3551), чацвер, 14 снежня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter