Почтовую марку к 200-летию со дня рождения Станислава Монюшко выпустят завтра в обращение

Музыка на стагоддзі

Праект падрыхтаваны «Белпоштай» па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнага гістарычнага архіва. Дызайн маркі распрацоўвала Алена Мядзведзь. Намінал маркі M адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай.

Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 мая 1819 года ў маёнтку Убель Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці). Быў выдатным кампазітарам, дырыжорам, арганістам. Ён аўтар каля чатырохсот песень, вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Акрамя таго, менавіта Манюшку лічаць стваральнікам нацыянальных опер Беларусі і Польшчы.

Станіслаў Манюшка зрабіў вялікі ўнёсак у нашу культуру, сапраўды быў вельмі таленавітым чалавекам. Праўда, сам вельмі не любіў, калі яго хвалілі. У сваіх лістах, якія дайшлі да нашага часу, ён пісаў: «Я іграю боска! нябеска! чароўна! райска! — магчыма. Я гэтаму не веру, не веру, не веру. Я занадта сябе шаную, каб памыляцца ў сваім віртуозным таленце. Хто жадае мяне хваліць, дзеля Бога! Шчаслівая мроя, быццам гэта прыносіць мне задавальненне».

Але, відаць, недаацэньваў сябе Манюшка. Бо і праз столькі гадоў яго творчаcць выклікае захапленне і ў крытыкаў, і ў звычайных слухачоў. Прычым паважаюць і ўшаноўваюць нашага земляка не толькі на яго радзіме. Нездарма юбілейная дата — 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі — занесена ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter