Группа «Би-2» выпустила новый альбом

Музыка без тэрміну даўнасці

У інтэрнэце з'явіўся новы альбом нашых землякоў — Шуры і Лёвы з гурта «Бі-2». У рэліз пад назвай «Нечетный воин 4. Часть 1» увайшлі 12 песень, якія былі напісаны за апошнія паўтара года паэтам, кампазітарам, аўтарам многіх хітоў «Бі-2» Міхаілам Карасёвым.



Гісторыя музычнага праекта «Нечетный воин» пачалася яшчэ ў 2005-м. Яго асаблівасць у тым, што да запісу песень прыцягваюцца розныя рок-музыканты. Першы альбом быў выпушчаны да дня нараджэння Міхаіла Карасёва. Новы рэліз прымеркаваны да 15-годдзя праекта.

— Наш альбом музычны і тэматычны. Ён пра жыццё, якое не мае тэрміну даўнасці, — так апісвае новую работу Карасёў.

У запісе альбома прынялі ўдзел Manizha, Іна Жаланая і Ігар Жураўлёў з «Альянсу», Рэнарс Каўперс з Brainstorm, Сабрына, Валерый Дайнека з «Песняроў», Андрэй Макарэвіч з «Машыны часу», Уладзімір Шахрын з рок-гурта «Чайф», Андрэй Місін, Насця Палявая, Ягор Белкін і Валодзя Катляроў з калектыву «Парнафільмы».

Цікава, што пласцінка «Нечетный воин 4. Часть 1» выйшла пазней за другую частку альбома «Нечетный воин 4. Часть 2. Retro Edition» — яна была выпушчана летась. Як тлумачыць Шура з «Бі-2», цяперашні альбом атрымаўся больш электронным:

— Retro Edition была больш арыентавана на 70-я гады, а гэты рэліз — у духу эпохі 80-х. Ну і, зразумела, розныя артысты. Акрамя пары трэкаў, у запісе першай часткі прынялі ўдзел зусім іншыя выканаўцы.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter