Белтелерадиокомпания принимает заявки для участия в национальном отборе на «Евровидение-2021»

Музычны шанс

На жаль, з-за пандэміі «Еўрабачанне-2020» было адменена. Замест доўгачаканага музычнага конкурсу ў нідэрландскім Ратэрдаме адбыліся анлайн-канцэрты і спецыяльнае шоу. Усе надзеі на гэты год.


Тыя, хто жадае паспрабаваць сілы ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2021», павін­ны падаць заяўку на адрас Белтэлерадаёкампаніі — медыяхолдынг традыцыйна выступае арганізатарам праекта як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў нашай краіне. Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня на сайце кампаніі tvr.by. Там можна азнаёміцца з палажэннем конкурсу, размясціць неабходныя дакументы, інфармацыю пра сябе і песню. Упершыню ў гісторыі нацыянальнага адбору трэба даслаць відэазапіс выканання кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку. Да ўдзелу запрашаюцца як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Кандыдатамі могуць стаць беларускія і замежныя артысты ад 16 гадоў. Па ўмовах конкурсу, песня павінна быць камерцыйна не рэалізаваная і доўжыцца не больш за тры хвіліны. Кампазіцыя можа быць выканана на любой мове.

У якім фармаце пройдзе нацыянальны адбор, пакуль невядома — гэта будзе вызначана з ­улікам эпідэміялагічнага становішча. Не да канца пакуль зразумела, як пройдзе сам конкурс «Еўрабачанне-2021». Восенню было аб’яўлена, што ўсе артысты павінны будуць папярэдне запісаць свае выступленні на выпадак, калі не змогуць выступіць на конкурсе ўжывую з-за закрытых межаў або знаходжання на самаізаляцыі. Відэазапіс стане гарантам выступлення музыканта на «Еўрабачанні-2021». Здымкі ў фармаце live-on-tape пройдуць у студыі той краіны, якую будзе прадстаўляць артыст. На ўсё даецца тры дублі. Арганізатары конкурсу будуць назіраць за запісам выступлення анлайн. Відэаролікі павінны быць гатовы да канца сакавіка.

Плануецца, што «Еўрабачанне-2021» адбудзецца ў Ратэрдаме 18, 20 і 22 мая. У песенным спаборніцтве прымуць удзел прадстаўнікі 41 краіны.


Фото БЕЛТА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter