В Белгосфилармонии состоится концерт, посвященный Международному дню памяти жертв холокоста

Музычны рэквіем

Упершыню канцэрт «Жоўтыя зоркі» адбыўся ў Белдзяржфілармоніі ў 2018 годзе. Праект, назву якому даў аднайменны твор яўрэйскага кампазітара Ісаака Шварца, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Сёлета мерапрыемства пройдзе чацвёрты раз. Вечар адбудзецца 24 студзеня, напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр хала­косту. Нагадаем, па ініцыятыве ААН ён штогод адзначаецца 27 студзеня.

У канцэрце прымуць удзел вакалісты Таццяна Гаўрылава, Юрый Гарадзецкі, скрыпач Алег Яцына, акцёр Аляксандр Падабед, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Шырмы, хор хлопчыкаў «Парус», малодшы хор хлопчыкаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ і іншыя. За пультам сімфанічнага аркестра, які збіраецца штогод спецыяльна для праекта «Жоўтыя зоркі», запрошаны дырыжор Бомсак Йі (Аўстрыя). На вечары прагучаць творы Маісея Вайнберга, Кшыштафа Пендарэцкага, Ігара Левіна, Аўнера Дормана. Музычную праграму дапоўняць унікальная інсталяцыя яўрэйскага аўтара лялек Валерыі Гайшун, а таксама выстава «Асколкі памяці» — аўтарскі праект Дзмітрыя Шамяткова.

Арганізатар вечара Ганна Лянькова, сям'ю якой таксама закранула трагедыя халакосту, упэўнена: «Людзі больш ніколі не павінны дапусціць такой трагедыі, таму Дзень памяці так важны для нас».   

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter