ALEKSEEV даст большой сольный концерт в Минске

Музычны падарунак для сяброў

За мінулы год адзін з самых рамантычных артыстаў “маладой” сцэны выступіў у больш чым 15 краінах. Паўсюль аншлагі, авацыі і адданая публіка, якая на памяць спявае “Пьяное солнце”, “Океанами стали”, “Снов осколки” і іншыя хіты 25-гадовага артыста. 18 лістапада ALEKSEEV выступіць у Мінску — у Палацы Рэспублікі.


— Да Беларусі ў мяне асаблівыя адносіны, — прызнаецца спявак. — Гэта краіна, якая стала для мяне другім домам у пэўны час. І кожны раз я вяртаюся сюды з вялікай радасцю.

І гэта не дзяжурныя кампліменты артыста публіцы, каб заманіць яе на свой канцэрт. Менавіта ALEKSEEV прадстаўляў Беларусь на сёлетнім міжнародным конкурсе “Еўрабачанне”, таму і ён з намі, і мы з ім вельмі парадніліся.

Спявак парадуе беларусаў не толькі ўсім вядомымі сінгламі, але і музычнымі прэм’ерамі. Прыемным сюрпрызам стане ўдзел у яго канцэрце народнай артысткі Украіны Ані Лорак. Акрамя таго, шоу “Назаўсёды” здзівіць яскравым візуальным афармленнем, светлавымі эфектамі і, абяцае ALEKSEEV, яго шчырасцю. Білеты на канцэрт каштуюць ад 33 рублёў.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter