
— Навагоднія святы для мяне — гэта радасць, атмасфера добрага розыгрышу, крыху іранічнага погляду на сябе і погляду на мастацтва як не на нешта выключна традыцыйнае і непарушнае. Так, мы жывём у няпросты час, і здараецца, зусім не хочацца смяяцца. Але мы робім гэты канцэрт, перш за ўсё каб аб'яднацца душэўна, стаць адзіным цэлым з гледачом, акунуцца ў атмасферу сапраўднага цуду і ўспомніць, як з надыходам Новага года мы заўсёды верылі, што ў нашым жыцці многае зменіцца…
Галіна Галкоўская прызнаецца, што дазволіла сабе пафантазіраваць наконт таго, што магло б адбыцца, калі б на велізарным караблі сабраліся сустракаць Новы год людзі, якія прымяраюць вобразы куміраў ХХ стагоддзя і герояў любімых фільмаў:
— Мне самой захацелася акунуцца ў гэту атмасферу радасці, прыгажосці, таленту, гумару, імправізацыі. І вядома, чароўнай музыкі: гэта будзе мікс музычных нумароў і танцавальных стыляў. Магчыма, шматлікіх артыстаў глядач і не пазнае — настолькі нечаканыя ў іх будуць вобразы.

Гледачоў сустрэне феерверк вядомых твораў Бернстайна, Уэбера, Гальяна, Мілера, Дэбюсі, Стайна і іншых. Сярод іх арыі і дуэты з папулярных і любімых мюзіклаў «Прывід оперы», «Чараўнік краіны Оз», «Вестсайдская гісторыя», «Кошкі» і г.д. У незвычайных вобразах паўстане цэлае сузор'е любімых артыстаў оперы і балета — Уладзімір Громаў, Ніна Шарубіна, Анастасія Масквіна, Уладзімір Пятроў, Вольга Гайко, Арцём Банькоўскі, Валерыя Грудзіна і многія іншыя.
Адметна, што 2 студзеня Вялікі тэатр дасць адразу два канцэрты — у 16:00 і 20:00.
— Гэта незвычайная практыка для тэатра, — адзначаюць у прэс-службе Вялікага. — Але спадзяёмся, што ў святочныя дні яна прыйдзецца даспадобы нашай публіцы.
mila@sb.by
Фото: bolshoibelarus.by