Музы ў квартэце

Вызначаны прэтэндэнты ад нашай краіны на прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015—2016 гады

Вызначаны прэтэндэнты ад нашай краіны на прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015—2016 гады. З 12 падрыхтаваных прапаноў пасля абмеркаванняў калегіяй Міністэрства культуры вылучаны чатыры кандыдатуры. У іх ліку наступныя праекты.

13 культура-ансамбль-юбилей12-090114.jpg

Помнік Свяцейшаму Патрыярху Аляксію II, устаноўлены каля Храма Усіх Святых у Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аўтары — творчы калектыў у складзе протаіерэя Фёдара Поўнага, аўтара ідэі, настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода ў Мінску; скульптара Уладзіміра Слабодчыкава; архітэктара Ігара Марозава.

Цыкл патрыятычных песень да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі Саюзнай дзяржавы. Аўтар — народны артыст СССР і Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок.

Канцэртныя праграмы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча, актыўная гастрольная дзейнасць якога ўнесла значны ўклад ва ўмацаванне і развіццё культурных сувязей Расіі і Беларусі. Аўтар — мастацкі кіраўнік калектыву,  народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі.

Песенны аўдыяальбом «Дзе каліна цвіла» і стварэнне асабліва значных творчых работ і твораў, што садзейнічаюць умацаванню адносін братэрства, дружбы і развіццю супрацоўніцтва ў сферы культуры і культурнай спадчыны народаў Расіі і Беларусі. Аўтары — творчы калектыў у наступным складзе: народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік  ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка;  заслужаны дзеяч мастацтваў, кампазітар Алег Елісеенкаў; паэт Іван Юркін.

У канцы красавіка — пачатку мая плануецца першае пасяджэнне экспертнага савета па прэміях пры Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, на якім будуць разгледжаны гэтыя прапановы. Затым да верасня бягучага года адбудуцца грамадскія абмеркаванні прапаноў. Рашэнне аб трох лаўрэатах экспертны савет па прысуджэнні прэмій прыме да канца гэтага года. Яно будзе прадстаўлена на разгляд саюзнага Савета Міністраў і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Уручэнне ўзнагарод па традыцыі праходзіць на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сума грашовай прэміі фіксаваная і складзе 5 мільёнаў расійскіх рублёў. 

Ірына ЮР’ЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости