Мужчыны з пахам... свежаніны

Вадзім Лёвін, начальнік Мядзельскага ДАІ, маёр, Валерый Малько, капітан, Леанід Канопскі, прапаршчык, патрулявалі дарожную абстаноўку паблізу вёскі Маставікі Мядзельскага раёна. Недзе прыкладна ў 23.30 яны пачулі стрэлы...

Браканьераў затрымалі па гарачых слядах даішнікі.

Вадзім Лёвін, начальнік Мядзельскага ДАІ, маёр, Валерый Малько, капітан, Леанід Канопскі, прапаршчык, патрулявалі дарожную абстаноўку паблізу вёскі Маставікі Мядзельскага раёна. Недзе прыкладна ў 23.30 яны пачулі стрэлы...

Праз некалькі хвілін  з боку вёскі Старыя Габы з’явіўся аўтамабіль “Аудзі-80”, які ўжо трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцеля спынілі для праверкі, але яўных доказаў, што страляў менавіта ён, не знайшлі.

Ахоўнікі парадку накіраваліся ў бок, адкуль пачулі выстралы. Па дарозе сустрэлі двух пешаходаў — мужчын з Мядзельскага і Вілейскага раёнаў. Папрасілі іх сесці ў службовы аўтамабіль для размовы. Ад затрыманых даносіўся пах свежаніны, і паводзілі сябе яны падазрона. Хутка мужчыны прызналіся, што незаконна застрэлілі кабана. Тушу амаль стокілаграмовай жывёліны і два ружжы схавалі ў лесе. Браканьеры паказалі месца схованкі. Хутчэй за ўсё супраць іх будзе ўзбуджана крымінальная справа.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter