Музейныя рэчы - ад продкау пасланне

Музей сельскага побыту пад адкрытым небам у эколага-культурным цэнтры вёскi Козенкi Мазырскага раёна ўзнiк нядаўна. Мiж тым нават за непрацяглы час свайго iснавання унiкальная экспазiцыя паспела ўжо выклiкаць вялiкую цiкавасць жыхароў Гомельшчыны i краiны, замежных турыстаў. На вялiкай адкрытай пляцоўцы ўнутранага двара ЭКЦ сабрана больш за сто старадаўнiх прылад працы, прадметаў хатняга побыту канца XIX – пачатку XX стагоддзя, якiя не адно дзесяцiгоддзе служылi нашым продкам.

Музей сельскага побыту пад адкрытым небам у эколага-культурным цэнтры вёскi Козенкi Мазырскага раёна ўзнiк нядаўна. Мiж тым нават за непрацяглы час свайго iснавання унiкальная экспазiцыя паспела ўжо выклiкаць вялiкую цiкавасць  жыхароў Гомельшчыны i краiны, замежных турыстаў. На вялiкай адкрытай пляцоўцы ўнутранага двара ЭКЦ сабрана больш за сто старадаўнiх прылад працы, прадметаў хатняга побыту канца XIX – пачатку XX стагоддзя, якiя не адно дзесяцiгоддзе служылi нашым продкам.

Пэўная частка iх (як, напрыклад, драўляная барана, вырабленая сто гадоў таму назад, човен або старыя жорны) уяўляе сабой сапраўдныя гiстарычныя каштоўнасцi.  Размяшчэнне экспанатаў добра прадумана i мае сувязь з пэўнымi гiстарычнымi падзеямi, што адбывалiся на Беларускiм Палессi. Так, адна з размешчаных на адкрытай пляцоўцы экспазiцый, дапоўненая вырабамi з сена i саломы,  мае назву «З кiрмашу». Гэта адбiтак вядомай гiстарычнай рэалii, ператворанай у традыцыю гэтых мясцiн: з даўнiх часоў у вёсцы Скрыгалаў Мазырскага раёна ладзiлiся шырокiя вясковыя кiрмашы, дзе  мясцовы люд набываў усё неабходнае для вядзення гаспадаркi i жыцця. Работнiкам эколага-культурнага цэнтра давялося прыкласцi нямала намаганняў, каб сабраць такую вялiкую i рэдкую калекцыю прадметаў даўнiны ў населеных пунктах Мазыршчыны i суседнiх раёнаў, да таго ж прывесцi сабранае ў належны выгляд, прыгодны для паказу. Самабытныя майстры заўжды былi гонарам i гордасцю Палескага краю. У козенскiм музеi прадстаўлена выстава вядомага народнага майстра з вёскi Заводны Востраў Мазырскага раёна Мiкалая Старавойта. Ад змайстраваных яшчэ ў мiнулым стагоддзi ўласнымi рукамi пастак для мышэй i сокавыцiскалкi да больш складанай бытавой «тэхнiкi» — веялкi для збожжа — ва ўсiм гэтым адчуваецца вывераны почырк народнага ўмельца. Дарэчы, Мiкалай Дзмiтрыевiч быў i выдатным майстрам скрыпак. Iх цудоўнае гучанне цанiлi музыканты, а адзiн з такiх  iнструментаў Старавойта пазней нават быў набыты для калектыву Алы Пугачовай.

Прыцягненне родных каранёў, цiкавасць да гiсторыi беларускага народа, па сведчаннi работнiкаў эколага-культурнага цэнтра, — гэта тое, што прыводзiць у музей пад адкрытым небам  мясцовых i прыезджых, што вабiць сюды тых, хто ўступае ў шлюб, яны з задавальненнем фатаграфуюцца на фоне экзатычных экспанатаў.  Месца гэтага духоўнага багацця ў зiмовы перыяд (перш за ўсё з мэтай захавання экспанатаў), па задуме работнiкаў цэнтра, зоймуць казачныя фiгуры з лёду. Падзялiлася кiраўнiк установы Тамара Гарчанiна з карэспандэнтам «Р» на развiтанне i сваёй  ружовай марай: з цягам часу ператварыць адкрытую музейную пляцоўку ў палескую зiмовую сядзiбу Дзеда Мароза. Смелая iдэя, наколькi вядома, ужо падтрымана ў Мазырскiм райвыканкоме.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter