Музейная прэм’ера

Новая экспазіцыя адкрылася ў Палацы Бутрымовіча ў ПінскуЭкспазіцыя распавядае аб ранейшых уладальніках гістарычнага будынка, прадстаўніках вядомых на Палессі шляхецкіх родаў Бутрымовічаў, Скірмунтаў і Ордаў. Пакуль што аснову экспанатаў складаюць фотаздымкі будынка ў розныя эпохі і копіі малюнкаў знакамітага Напалеона Орды, унука першага ўладальніка палаца Матэвуша Бутрымовіча. У перспектыве экспазіцыю плануецца пашырыць.
Новая экспазіцыя адкрылася ў Палацы Бутрымовіча ў Пінску
Экспазіцыя распавядае аб ранейшых уладальніках гістарычнага будынка, прадстаўніках вядомых на Палессі шляхецкіх родаў Бутрымовічаў, Скірмунтаў і Ордаў. Пакуль што аснову экспанатаў складаюць фотаздымкі будынка ў розныя эпохі і копіі малюнкаў знакамітага Напалеона Орды, унука першага ўладальніка палаца Матэвуша Бутрымовіча. У перспектыве экспазіцыю плануецца пашырыць.
Помнік архітэктуры XVIII стагоддзя — Палац Бутрымовіча адкрыты ў Пінску пасля рэстаўрацыі ў мінулым годзе. Рэстаўрацыя аднаго са знакавых будынкаў старажытнага Пінска вялася з 2007 года на сродкі абласнога і гарадскога бюджэтаў. З гэтай прыгожай будовай трывала спалучана гісторыя не толькі сталіцы Палесся, але і Беларусі. Палац Бутрымовіча — першая ў горадзе мураваная пабудова грамадзянскага прызначэння. Камень у яго аснову заклаў апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У сярэдзіне XIX стагоддзя адзін час тут жыў мастак і кампазітар Напалеон Орда. Напярэдадні Першай сусветнай вайны будынак належаў каталіцкай царкве і выкарыстоўваўся як рэзідэнцыя епіскапа. Пасля вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года ў палацы размясцілася друкарня. Затым на доўгія гады будынак стаў гарадскім Домам піянераў, а ў пачатку 90-х практычна застаўся без гаспадароў.
Прыгожы будынак і ў нашы дні захаваў статус дзеючага палаца — пасля рэканструкцыі тут размясціўся Палац шлюбаў. Частка будынка адведзена пад музей.

Вольга Кабякова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter