Імша і новы ўраджай

Сёння каталікі святкуюць урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Сёння каталікі святкуюць урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Гэтая традыцыя, якая сягае ў V ст., распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве, хоць пра апошнія дні жыцця, пра смерць і ўнебаўзяцце Маці Божай у Евангеллі згадак няма. Няма ні магілы Марыі, ні Яе рэліквій, у сувязі з чым няма нейкага аднаго асаблівага месца Яе культу. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў, калі кожны вернік павінен прысутнічаць на святой імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы, гаворыць афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі. Урачыстасць гэтая святкуецца як каталікамі, так і праваслаўнымі хрысціянамі — свята Успення Багародзіцы (28 жніўня). У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, у гэты дзень у касцёлах асвячаюць здабыткі новага ўраджаю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter