Мове мастацтва не патрэбен пераклад

У Магілёве пройдзе пленэр па вобразу Радзімы ў мастацтве

У Магілёве ў дзевятнаццаты раз пройдзе міжнародны пленэр «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве».

 У гэтым годзе ён прымеркаваны да стагоддзя з дня нараджэння беларускага мастака Паўла Масленікава і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У пленэры ўдзельнічаюць каля 30 мастакоў з васьмі краін Азіі і Еўропы.

Мастакі ўжо пабывалі ў пасёлках Любуж і Салтанаўка, дзе напісалі некалькі эцюдаў. Яны таксама плануюць наведаць Свята-Нікольскі манастыр у Магілёве, устанавіць мемарыяльную дошку ў гонар Масленікава ў вёсцы Княжыцы. Завершыцца міжнароднае свята мастацтва 24 красавіка традыцыйным выніковым вернісажам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter