Пластычныя эксперыменты ад чатырох краін чакаюць беларускага гледача на наступным тыдні

Мовай цела

Танцавальныя і тэатральныя калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Нарвегіі выступяць у Мінску з 13 па 19 лютага.

Фота БЕЛТА

У афішы “ПлаSтформы-2018” не толькі спектаклі і перформансы, будуць таксама майстар-класы, лекцыі, абмеркаванні з удзелам беларускіх даследчыкаў і практыкаў перфарматыўных мастацтваў і сучаснага танца.

Адкрые фестываль пастаноўка Яўгена Карнягі “Бетон” пра інтэрнэт-знаёмствы і віртуальныя псеўдаадносіны. Яшчэ адну працу гэтага аўтара і рэжысёра — “Інтэрв’ю з ведзьмамі” — пакажуць 15 лютага.

Адзін з арганізатараў фестывалю пластычны тэатр “ІнЖэст” Вячаслава Іназемцава прадставіць 14 лютага новы спектакль “Генезіс, або Паходжанне відаў”, які будзе галоўнай прэм’ерай форуму. Насычанымі абяцаюць стаць вечары

Solo Dance Performances і Dance Performances. 16 лютага гледачоў чакаюць чатыры сольныя выступленні, а 17-га — тры харэаграфічныя пастаноўкі. Асобныя старонкі праграмы “ПлаSтформы-2018” — праект “Танцавальныя інструменты” з удзелам беларускіх танцорак, вечар сучаснага танца, інтэрактыў ад Міхаіла Камінскага і многае іншае. Па заканчэнні кожнага вечара запланавана абмеркаванне спектакляў з гледачамі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter