Мова — жывая, таму i змяняецца

Як  паўплывае  на  школьнае  навучанне  падпiсанне  Закона  «Аб  правiлах  беларускай  арфаграфii  i  пунктуацыi»?

Як  паўплываюць  змены  ў  беларускiм  правапiсе  на  школьнае  навучанне  i  экзаменацыйныя  заданнi  пасля  падпiсання  Закона  «Аб  правiлах  беларускай  арфаграфii  i  пунктуацыi»?

Праблема беларускага правапiсу асаблiва абвастрылася ў канцы дваццатага стагоддзя, дакладней, у апошнiм яго дзесяцiгоддзi. Яна была выклiкана самымi рознымi аб’ектыўнымi прычынамi. За тыя амаль 50 гадоў, якiя прайшлi з часу выдання Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi (iмi мы кiруемся i сення), у сiстэме мовы адбылiся пэўныя змены. У першую чаргу яны закранулi яе слоўнiкавы склад. Апошнi папоўнiўся вялiкай колькасцю запазычанняў, што патрабавала рэгламентацыi iх напiсання. 

Прыняццем Закона «Аб правiлах беларускай пунктуацыi i арфаграфii», якi быў падпiсаны 23 лiпеня гэтага года, а ўступiць у дзеянне праз два гады — 1 верасня 2010 года, была пастаўлена кропка ў шматгадовай крапатлiвай працы калектыву найбольш дасведчаных спецыя­лiстаў у галiне беларускага мовазнаўства. Прапанаваныя новай рэдакцыяй правiлы, змяненнi i ўдакладненнi не закранаюць асноў дзеючага зводу правiл i не з’яўляюцца яго рэформай, адзначыў, каменцiруючы новы закон, намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно.

«Дакументам толькi замацоўваюцца асноўныя прынцыпы беларускай арфа­графii i пунктуацыi. Змяненнi датычацца не самiх асноўных правiл, а напiсання асобных слоў, груп слоў, якiя ў сённяшнiм правапiсе з’яўляюцца выключэннямi», — падкрэслiў ён.

Спецыялiсты адзначаюць, што ўвя­дзенне новай рэдакцыi правiл не адаб’­ецца адмоўна на пiсьменнасцi насельнiцтва. Не патрэбна будзе перавучвацца пiсаць па-беларуску. Дакумент таксама не запатрабуе спецыяльнага перавыдання вучэбнай i метадычнай лiтаратуры — яна будзе паступова заменена ў працэсе натуральнага абнаўлення зместу адукацыi. Увогуле, унясенне змен у падручнiкi, iх карэкцiроўка будуць праводзiцца не адначасова, а паслядоўна, што не запатрабуе  адначасовага ўлiвання сродкаў на ўкараненне новых правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi.

— У правiлах, да прыкладу, знiмаюцца выключэннi ў напiсаннi складанаскарочаных слоў. Цяпер яно будзе падпарадкоў­вацца адзiнаму правiлу — часткi яго пiшуцца так, як i ў поўным слове. Сення гэта не адпавядае моўнай практыцы, бо 95 працэнтаў раённых газет даўно пiшуць «гаркам», «райкам», а моўныя нормы патрабуюць пiсаць пад нацiскам «о». Фактычна, новая рэдакцыя афiцыйна замацоўвае тое, што усталявана ў моўнай практыцы ужо даўно, — адзначыў саветнiк мiнiстра адукацыi па сувязях са СМI Вiктар Iўчанкаў. 

Змены ў правапiсе не закрануць у блiжэйшую ўступную кампанiю экзаменацыйных заданняў па беларускай мове. У кантрольных формах атэстацыi навучэнцаў тыя пытаннi, якiя ўнесены ў новай рэдакцыi, а iх няшмат, будуць выключаны. Няправiльнае паводле новага правапiсу напiсанне слова ў блiжэйшыя два гады лiчыцца памылкай не будзе.  

Перавыдадзеныя беларускамоўныя падручнiкi атрымаюць да 1 верасня 2010 года ўсе школы. Да гэтага часу настаўнiкi, выкладчыкi беларускай мовы i лiтаратуры, выдаўцы павiнны прайсцi перападрыхтоўку.

Зараз Мiнiстэрствам адукацыi распрацоўваецца праграма пераходу да норм новага правапiсу. Спецыялiсты таксама падкрэслiваюць, што працэс далейшай распрацоўкi правiл пунктуацыi i арфаграфii працягнецца. Моваведы спадзяюцца, што закон будзе стымуляваць нас быць больш культурнымi ў выражэннi думак i меркаванняў, павысiць культуру пiсьмовага беларускага маўлення.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter