Монастырские тайны

После возвращения иконы в Барколабово возрос поток паломников

После возвращения иконы Божьей Матери в Барколабовскую женскую обитель возрос поток паломников

Здесь, на берегу Днепра, насельницы Барколабовского Свято-Вознесенского женского монастыря далеки от мирской суеты, у них свои заботы, связанные с обустройством храма, возродившегося в святых местах.

— Возвращение стертого с лица земли храма после многолетнего забытья не что иное, как знамение Божье, — убеждена инокиня Юлия. – Возрождается былое величие Барколабовского монастыря благодаря усилиям игуменьи Антонии. Она родом из этих мест, приднепровской деревни Залохвенье.

Нынешний год был знаковым – в июле крестным ходом прихожане доставили из Быхова в новоотстроенный монастырь икону Барколабовской Божьей Матери. До этого реликвия хранилась в Быховской Троицкой церкви. Скитания образа Матери Божьей растянулись на многие лета, с тех пор как в 1920 году большевики ликвидировали святую обитель. По рассказам сестры Юлии, икона барколабовской Божьей Матери, написанная более трех веков назад, не что иное, как одно из православных чудес. Обращение к ней избавляет от многих заболеваний, возвращает душевное равновесие и радость жизни. Не случайно на встречу с барколабовским чудом приезжали паломники из Америки и Израиля, Германии и Англии, не говоря уже о Беларуси, России и Украине.

Более трех веков местные жители оберегают уникальную реликвию, сохранив ее и в годы гонений на религию, и во время войны с фашистской Германией.

Как же появилась православная святыня в Барколабовском Свято-Вознесенском монастыре, на поклон к которой едут паломники со всего мира?

Директор Быховского историко-краеведческого музея Сергей Жижиян рассказывает, что упоминание о Барколабово прослеживается с XVI века, когда местечко было подарено магнатом Баркулабом Ивановичем Корсаком зятю князю Богдану Соломерецкому. По воле последнего здесь вскоре был заложен монастырь с пристройками. В монастыре монах Филипович создал уникальный памятник белорусского летописания — «Барколабовскую летопись».

Что касается обретения монастырем иконы, получившей название Барколабовской Божьей матери, то существует весьма красивая, не подтвержденная фактами легенда. Мол, подарил ее монахам московский князь Пожарский. Во время русско-польских войн середины XVII века предводитель народного ополчения возвращался из очередного похода. Среди трофеев на одной из подвод находилась привораживающая взгляд икона. Когда обоз московского воеводы поравнялся с монастырем в Барколабово, лошади вдруг стали как вкопанные. Их пытались перезапрячь, но обоз так и не сдвинулся с места. И только когда князь Пожарский догадался отдать икону в монастырь, его дружина продолжила путь. По дошедшим воспоминаниям, в ХIХ веке икону украшал удивительной красоты оклад с драгоценными камнями, судьба которого ныне неизвестна. По древнерусской традиции, если икона была чудотворной, то ее оклад обязательно украшался драгоценными изделиями.

Сергей Жижиян рассказал, как во времена непримиримой борьбы с религией произошла любопытная «монастырская» история. Один из комсомольских активистов позвал народ обдирать позолоту с куполов и изымать монастырский скарб. Охотников нашлось немного. Поэтому он сам усердствовал пуще других. Время года было еще холодным, и после акта вандализма он решил сократить путь домой — пошел по льду через речку-старицу. В одном месте лед подтаял, и активист провалился в полынью. Он стал вопить, мол, помогите, люди, кто верит в Бога. Его вытащили, но затем долго насмехались над богохульником.

Еще один человек, посвященный в мифы и тайны Барколабовского монастыря, — заведующий кафедрой археологии Могилевского госуниверситета им. Кулешова доктор исторических наук Игорь Марзалюк. Совместно с учеными Института истории НАН Беларуси он проводил здесь ряд исследований.

— Што тычыцца з’яўлення ў манастыры легендарнага цудатворнага абраза Мацi Божай, то сюжэт пра князя Пажарскага не знаходзiць падмацавання ў аўтэнтычных крынiцах, — перакананы Iгар Аляксандравiч. — Гэта так званы псеўдабеларускi фальклор, якi створаны адукаванай праваслаўнай элiтай у першай палове ХIХ стагоддзя. Сфальсiфiкаваная легенда была звязана з барацьбой тагачаснай праваслаўнай царквы з каталiцкiм касцёлам на нашых землях. Баркалабаўская iкона Божай Мацi значна больш старажытны помнiк i да маскоўскага iканапiсу не мае нiякага дачынення. Гэта старабеларускае абразапiсанне, Баркалабаўская дзiгiтрыя, намаляваная фарбай тэмперай на хваёвай аснове, мае пазалочаны разьбяны фон — найвялiкшы шэдэўр уласнай старабеларускай школы iканапiсу. У ёй захоўваюцца выразныя рысы старажытнай вiзантыйскай асновы, характэрныя для ўсяго праваслаўнага мастацтва Беларусi. Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што абраз створаны дзесьцi паблiзу Слуцка на мяжы 16—17-га стагоддзяў цi ў першай палове 17-га стагоддзя. Як ён сюды патрапiў? У магната Корсака землi былi па ўсёй тэрыторыi Беларусi. Таму верагодна, што прыгожую iкону ён купiў i размясцiў у Баркалабаўскiм храме.

Баркалабаўская iкона для нас, беларусаў, – гэта амаль тое ж самае, што абраз Мацi Божай Чэнстахоўскай для палякаў. Жыровiцкая, Бялынiцкая i Баркалабаўская Божая Мацi – цудатворныя абразы, якiя шанавалiся ў народзе, i культ iх быў каласальны на тэрыторыi Беларусi. Але ўся бяда ў тым, што бялынiцкая iкона страчана, i арыгiнала яе, хутчэй за ўсё, ужо няма, а баркалабаўская iкона арыгiнальная. Людзi яе выратавалi ў самыя складаныя часы ваеннага лiхалецця i рабавання манастыра.

Што яшчэ патрэбна сказаць пра храм? Тут былi зроблены цудоўныя знаходкi, у прыватнасцi полiхромныя i зялёнапалiваныя кафлi, якiмi аздаблялi печы. На ёй былi нават выявы гербаў, прычым усе гэтыя рэчы зроблены магiлёўскiмi рамеснiкамi. Пэўныя тыпы гэтай кафлi маюць прамыя аналагi толькi ў Магiлёве, таму што нiдзе больш у Падняпроўi не выраблялiся. Мы высветлiлi, дзе знаходзiўся прыдзел (асобы алтар) свяцiцеля Мiкалая Мерлiкiйскага, – знайшлi рэшткi яго каменнага падмурка. Самае цiкавае: знаходкi сведчаць, што храм быў збудаваны напрыканцы 16-га — у першай палове 17-га стагоддзя. Такiм чынам, па рэштках кафлi i керамiкi, па iншых рэлiквiях мы пацвердзiлi меркаваннi, што храм Iаана Хрысцiцеля Прадцечы – самы першы храм манастыра — быў пабудаваны не пазней першай паловы 17-га стагоддзя. У мяне склалася ўражанне, што даследаваны намi храм, дакладней, тое, што ад яго засталося, – зменшаная копiя Свята-Духавай Куцеiнскай царквы ў Оршы. Тут аналагiчна размешчана званiца ў правым кутку храма. Магiлёўцы i аршанцы тады плённа супрацоўнiчалi ў пытаннях умацавання i абароны праваслаўя i мураванага дойлiдства. Культурны слой манастыра — каштоўны помнiк археалогii 17—18-га стагоддзяў. Была яшчэ i святая Баркалабаўская крынiца — важная святыня манастырскай зямлi. У наступным годзе мы абавязкова пастараемся знайсцi гэтую крынiчку, што была непадалёк ад храма. Там крынiц нямала, але менавiта манастырскую можна вызначыць па тым, што ў яе кiдалi ахвяраваннi ў выглядзе манетак.

Побач з крынiцай быў таксама цэлы комплекс манастырскiх пабудоў 17—18 стагоддзяў. Калi казаць пра знойдзеныя скляпеннi, якiя могуць належаць князям Саламерэцкiм, то мы iх наўмысна не разбiралi, толькi празванiлi металадэтэктарамi. Хто там знайшоў прытулак, яшчэ трэба высветлiць, але вiдавочна, што там ляжаць фундатары, якiя ўнеслi значны ўклад у будаўнiцтва храма. Калi гэтыя два скляпы будуць разабраныя, то, магчыма, мы зробiм не проста цiкавыя, але i сенсацыйныя адкрыццi. Мы знайшлi бакавы ўваход у арачным перакрыццi, якi цягнецца з падвала, але парушаць правiлы тэхнiкi бяспекi было б няправiльным. Як толькi сыдзе снег, мы паспрабуем прасачыць крынiчку, а таксама ўскрыць гэтыя два пахаваннi, каб пераканацца, хто там захаваны. Справа ў тым, што вакол храма магiла на магiле, мы нават дапамаглi манахiням акрэслiць межы некалi iснаваўшых там манастырскiх могiлак. Дарэчы побач з храмам была каплiчка, у якой былi пахаваны мясцовыя паны. Наконт лёсу скляпоў. Я прапаноўваю закансерваваць iх па мiнiмуму, што дазволiць зрабiць своеасаблiвы музей пад купалам, гэта сапраўдны аўтэнтычны храм, дзе малебны адбывалiся больш за тры стагоддзi. Папярэднi храм быў цагляным, а манаскiя келлi драўлянымi. Гiсторыя сумная: храм да фундамента разабралi па цаглiне немцы ў час акупацыi, каб замасцiць гразкую дарогу. Усё астатняе стаяла ледзь не да 1992 года, драўляныя будынкi-келлi мясцовыя жыхары разабралi на дровы, i iх нiхто не супынiў.

Наконт чутак пра манастырскiя скарбы — iх не было. Былi звесткi, што велiзарны скарб срэбра быў падняты не ў Баркалабава, а ў Буйнiчах, але гэта ўсё на ўзроўнi чутак. Таксама былi чуткi i пра iснаванне падземных хадоў, якiя цягнуцца ад манастыра пад Дняпром ледзь не да Быхава, Магiлёва цi Крычава. Легенда ёсць, але адсутнасць дакументаў не дазваляе сцвярджаць, што гэта менавiта так. I не зразумела, навошта манахам трэба было ўкладваць столькi намаганняў, каб рабiць нейкiя падземныя хады, напрыклад ад храма да храма. Iншая справа – iснаванне магiльных скляпоў, а для больш позняга часу скляпенняў з мэтай памяншэння канцэнтрацыi вiльгацi пад падмуркам. На самай справе за падземныя хады прымаюць рэшткi разбураных цагляных дамоў, якiя маглi сабе дазволiць мець багатыя людзi таго часу. Пад гэтымi дамамi былi доўгiя падвалы з аркавымi перакрыццямi. Дамоў гэтых даўно няма, а падмуркi засталiся, i здараецца, што зямля правальваецца i арачнае перакрыжаванне-скляпенне выходзiць на паверхню. Усе ж чамусьцi думаюць, што гэта падземны ход, але гэта звычайныя падвалы. Мы даследавалi цалкам перыметр царквы, побач з ёй слой мiнiмальны, бо былi могiлкi, i наўрад цi нешта большае знойдзецца. Iншая справа, калi будуць адбудоўваць галоўны мураваны храм манастыра, якi быў на месцы драўлянага, то там, магчыма, будуць цiкавыя знаходкi. Рэканструкцыя фундамента прыцягне не такiя ўжо вялiкiя ўкладаннi, i манастыр набыў бы славу да ўсяго i цiкавага турыстычнага аб’екта. Самае важнае: я дакладна ведаю, як выглядаў першы храм 17-га стагоддзя, арыгiнальны помнiк беларускай праваслаўнай архiтэктуры. Сённяшнi адбудаваны храм, безумоўна, прыгожы, але са старадаўнiмi традыцыямi мае мала агульнага.

Увогуле Баркалабаўскi жаночы манастыр, якi зараз адраджаецца дзякуючы намаганням у тым лiку i мясцовых улад, помнiк надзвычай цiкавы, i магчыма, што па яго гiсторыi мы выдадзiм ва ўнiверсiтэце асобную брашуру цi нават кнiгу.

На снимке: икона Барколабовской Божьей Матери многие века излучает свет и надежду.

Фото: Николай ТИТОВ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter