Мог выбухнуць у любы момант

У Пінску на пункт прыёму металалому здалі баявы снарад

У Пінску на пункт прыёму металалому здалі баявы снарад. Паводле слоў відавочцаў, 76-міліметровая знаходка вывалілася на зямлю са скрыні.

Металалом тут штодзень здаюць дзясяткі людзей, адсачыць, хто прынёс снарад, цяпер немагчыма.

Пасля таго як снарад заўважылі, з тэрыторыі прадпрыемства вывелі ўсіх людзей, выклікалі міліцыю і ваенных. Знаходку знішчылі спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы часці 7404 з Баранавічаў. Яны падкрэслілі, што снарад мог выбухнуць у любую хвіліну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter