Как изменится брестская набережная к тысячелетию города

Модны фрак для юбіляра

Брэст прыхарошваецца да тысячагоддзя. Міленіум горад адсвяткуе ўжо ў верасні. Да круглай даты пабудуюць 28 аб’ектаў: школы і дзіцячыя садкі, аўтавакзал, парк Тысячагоддзя, а яшчэ Заходні абход, Кобрынскі пуцеправод... Сума інвестыцый — каля 400 млн рублёў. Некаторыя аб’екты ўжо ўведзены ў строй. Напрыклад, новая станцыя хуткай дапамогі ў раёне Кавалёва, дзіцячы садок на 350 месцаў, футбольны манеж…

Набярэжная павінна стаць папулярным месцам адпачынку.

Будаўніцтва Заходняга абходу — мегапраект. Нічога падобнага ў нашай краіне не будавалі і ў бліжэйшы час пабудуюць наўрад ці. Транспартнае шасціпалоснае кольца ўзводзяць на 12-метровай вышыні. Пад ім — чыгуначныя пуці. Сапраўдны хайвэй. Галоўная задача развязкі — разгрузіць цэнтр горада і «рэчыцкія» пераезды.

На работах у гарадскім садзе занятыя дзясяткі чалавек. Зараз рабочыя ўкладваюць тратуарную плітку.

Упрыгажэннем цэнтральнай часткі Брэста стане новы аўтавакзал. Праект, распрацаваны камандай упраўлення праектных работ ААТ «Палессежылбуд», адзначаны дыпломам I ступені на XII Нацыянальным фестывалі архітэктуры ў намінацыі «Грамадскія будынкі».

Работы па добраўпарадкаванні набярэжнай яшчэ працягваюцца.

Прапускная здольнасць новага брэсцкага аўтавакзала — 5 тысяч пасажыраў і 355 рэйсавых аўтобусаў у суткі. Аб’ём інвестыцый — каля 11,5 млн рублёў. Грошы выдзяляюцца з абласнога і гарадскога бюджэтаў.

Сонечны гадзіннік, які з’явіўся нядаўна на гарадской набярэжнай, упрыгожваюць 16 мініяцюр. Сярод іх — каталіцкі касцёл, гарнізонны храм у Брэсцкай крэпасці, вакзал, вежа старажытнага Бярэсця, драмтэатр і іншыя. 

Яшчэ адзін важны аб’ект — гарадская набярэжная. Нядаўна тут урачыста адкрылі сонечны га­дзіннік. Кампазіцыю ўпрыгожваюць 16 мініяцюр. Сярод іх — каталіцкі касцёл, гарнізонны храм у Брэсцкай крэпасці, вакзал, вежа старажытнага Бярэсця, драмтэатр і іншыя будынкі.


Старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук расказаў:

— Набярэжная павінна стаць папулярным месцам адпачынку, як і вуліца Савецкая. Да першага жніўня ўвядзём яе ў эксплуатацыю да вуліцы Леніна. Мы сінхранізуем яе з гарадскім садам, таму тут будзе нармальны трафік з выхадам у цэнтр горада і ў крэпасць.


Работы пачаліся яшчэ ў 2014 годзе. За гэты час з’явіліся новыя пешаходныя і веласіпедныя дарожкі, парковачныя месцы, арт-аб’екты. Уздоўж ракі ўстанавілі агароджу, зрабілі пляцоўку з антывандальнымі трэнажорамі. Але гэта яшчэ не ўсё. Набярэжная «расце» далей — у бок Брэсцкай крэпасці, да вуліцы Леніна. Пакуль што гэтае месца займае рачны порт, аднак ён зусім хутка зменіць месца дыслакацыі і будзе размяшчацца не ў цэнтры, а на ўскраіне горада.

У цэнтры гарадскога саду на ўзвышшы ўсталяваны вялізны камень. Для чаго? Аб гэтым пакуль можна толькі здагадвацца.

Уздоўж набярэжнай ствараецца ландшафтна-рэкрэацыйная зона, якая аб’яднае адноўлены гарадскі сад, сквер Савецка-афганскай дружбы, парк у раёне галоўнага ўваходу ў Брэсцкую крэпасць і зялёную зону ўздоўж вуліцы Зубачова. У жыхароў Брэста з’явіцца магчымасць адпачыць ва ўтульнай зялёнай зоне, размешчанай у цэнтры горада.

На набярэжнай ловяць удачу рыбакі.

Зараз каля набярэжнай шчыруюць будаўнікі:

— Цяпер мы будуем веладарожку. Такім чынам, можна будзе праехаць ад «шаўчэнкаўскага» моста да гарадскога саду і крэпасці. А побач пабудуем некалькі драўляных альтанак і спуск да ракі. Будзе крута!

Праверана: антывандальныя трэнажоры працуюць выдатна! 

Калі прайсці трохі далей — трапіш у гарадскі сад. Нядаўна гэта была закінутая тэрыторыя. Зараз будаўнікі аднаўляюць алеі, устанаўліваюць ліхтары. Кажуць, да мая работы скончаць. Тут будзе зона адпачынку для жыхароў і гасцей горада.

losich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter