Мне Ясельда ночами снится...

Поэзия приходит, не спросясь...
Поэзия приходит, не спросясь. К тем, кто ее слышит. Наверное, далеко не все те, кто побывал в Республиканском центре медицинской реабилитации и бальнеолечения, догадывались, что главный врач этого уважаемого заведения — настоящий поэт не только в медицине. Сергей Корытько, заслуженный врач Республики Беларусь, кандидат медицинских наук, врач высшей категории по терапии и организации охраны здоровья, назвал свой поэтический сборник «Я маю гонар быць вясковым...». Родная деревня, Полесье, Ясельда — это не столько «рамка» для его стихотворных картин, сколько их источник.

Сергей Корытько

Парэчча, Рудка, Веляснiца...

Усё знаёмыя мясцiны.

Мне Ясельда начамi снiцца,

Як аб юнацтве напамiнак.

Iзноў плыву па цiхай рэчцы,

Абапал сцежак рву валошкi...

Грыбы, сунiцы i парэчкi

Спяшаюцца хутчэй у кошык.

З паходкай царскай белы бусел

Сняданак ловiць на балоце,

Калiна ягады–каралi

Вакол развесiла на плоце.

Тут марыла аб першай кнiжцы,

Калi прыходзiла натхненне,

Сама Яўгенiя Янiшчыц

З надзеяю i захапленнем.

I я жыву палескiм краем,

Дзе давялося нарадзiцца,

i там магу заўсёды, знаю,

Вады крынiчнае напiцца.

* * *

Прадрэчча, Парэчча, Зарэчча...

Палескiя цiхiя вёскi.

Шукаю я з iмi сустрэч
ы,

Як з белай шумлiвай бярозкай.

Iду па гасцiнцы ля рэчкi,

Звон косаў чуцён з сенажацi,

I быццам на дзедавы плечы

Гляджу я вачыма дзiцяцi.

I струны душы зварухнуцца —

Дзяцiнства далёкае — блiзка...

Так хораша зноўку вярнуцца

Да матчынай роднай калыскi.

* * *

Пашчасцiла на вёсцы нарадзiцца

I захаваць у сэрцы назаўжды

Бацькоўскi дом — надзейную крынiцу

Жывой вады ад суму i бяды.

Мне з вобразам дзяцiнства не расстацца.

Стаiць перад вачыма шмат гадоў

Бацькоўскi дом — калыска немаўляцi,

Утульная, як матчына любоў.

Выток невычарпальнага натхнення

I скарбнiца сумлення i святла,

Бацькоўскi дом, як сувязь пакаленняў,

У спадчыну зямля нам аддала.

Але як не хапае ў думках ладу,

Мы назiраем з прыкрасцю тады, —

Як дом бацькоўскi яблыкам разладу

Стаў для дзяцей на доўгiя гады.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter