Мiёрскi мiкраклiмат стаў вельмi прывабным для пакупнiкоў

Калi пагартаць кнiгу водгукаў i прапаноў гандлёвага прадпрыемства “Унiверсам” Мiёрскага раённага спажывецкага таварыства, то там можна ўбачыць шмат цёплых слоў падзякi. Галоўным чынам за ветлiвае i культурнае абслугоўванне пакупнiкоў...

Калi пагартаць кнiгу водгукаў i прапаноў гандлёвага прадпрыемства “Унiверсам” Мiёрскага раённага спажывецкага таварыства, то там можна ўбачыць шмат цёплых слоў падзякi. Галоўным чынам за ветлiвае i культурнае абслугоўванне пакупнiкоў. Як i за тое, што некалi змрочны i шэры будынак былога магазiна “Гаспадарчыя тавары” сёння выглядае нiбыта нявеста перад заручынамi. Тут не проста цёпла i ўтульна, але i камфортна. 

Безумоўна, гэтаму спрыяюць устаноўленыя ў працэсе рэканструкцыi сучасныя кандыцыянеры. Таму летам у магазiне жаданы халадок, а ўзiмку не менш ласкавае цяпло. А якая насычанасць разнастайнымi таварамi! Проста вочы разбягаюцца. Не горш, чым на iншым абласным цi сталiчным гандлёвым прадпрыемстве. Нават часам пакупнiкi з суседняй Латвii, iншых раёнаў i абласцей нашай краiны пакiдаюць “Унiверсам” са словамi падзякi i пажаданнем вярнуцца сюды зноў. Можа, таму, што работнiкi магазiна на чале з яго загадчыцай Таццянай Шамшур ставяцца да сваёй справы не па-казённаму, а з мяккай гасцiннасцю, добразычлiвасцю i адкрытай усмешкай. 

Згадзiцеся, што работа ў гандлi цi грамадскiм харчаваннi нiколi не была лёгкай. А цяпер яна ўвогуле патрабуе незвычайна высокай квалiфiкацыi. Вось, напрыклад, замест былых прымiтыўных касавых апаратаў у раённай сiстэме спажыўкааперацыi ўстаноўлены самыя сучасныя камп’ютэрна-вылiчальныя комплексы. Нават ёсць тэрмiнал для аплаты пакупак банкаўскiмi пластыкавымi карткамi. Хто б мог уявiць такое яшчэ тры-пяць гадоў назад? Лiтаральна напярэдаднi новага года перад уваходам ва “Унiверсам” з’явiўся i банкамат Аграпрамбанка. Грошы можна зняць у магазiне i зрабiць неабходную пакупку. 

— Пакуль што ў нашых людзей звычка разлiчвацца за набыты тавар рэальнымi грашовымi знакамi,— прызнаецца Таццяна Зянонаўна.—А вось у адносiнах да тэрмiнала i пластыкавых картак яшчэ iснуе пэўны псiхалагiчны бар’ер. Маладыя больш ахвотныя да ўсялякiх новаўвядзенняў. 

— Гэта не перашкаджае вам спраўляцца з выкананнем вытворчых паказчыкаў? 

 Галоўнае, каб лад i згода былi ў калектыве. У нашым магазiне разам з загадчыцай дзевяць прадаўцоў. Больш вопытныя Ганна Паўлаўна Самсановiч, Алена Яськова, Алеся Глебка нiколi не адмовяць у парадзе маладзейшым, у патрэбны момант падставяць плячо, дапамогуць разабрацца ў складанай сiтуацыi. Таму стабiльна выходзiць у сярэднiм на аднаго прадаўца па 30 мiльёнаў рублёў рэалiзаванага тавару за месяц. А на ўвесь калектыў без малога да 300 мiльёнаў. 

— А якiя з тавараў карыстаюцца большым попытам? I што, наадварот, псуе работу? 

— Кожны з нашых прадаўцоў пастаянна вывучае пакупнiцкiя схiльнасцi. I пастаянна вучымся майстэрству, як умела прапанаваць добры i якасны тавар. Зразумела ж, пастаянны попыт мае харчовая група. Добра купляюць у нашым магазiне прадукцыю мясцовага Мiёрскага мясакамбiната, кандытарскiя вырабы. Але i ўмела падабраная група прамысловых тавараў знаходзiць сваiх спажыўцоў. Iншаму трэба зрабiць нейкi тэрмiновы падарунак. Каб не бегаць па магазiнах цi ларках, нашы жанчыны дапамогуць падабраць i скамплектаваць прыемную пакупку. Дарэчы, нават аптэчны кiёск стаў дзейнiчаць ва “Унiверсаме”. 

Амаль 140 прадпрыемстваў гандлю дзейнiчае цяпер на Мiёршчыне. I хаця большасць з iх адносiцца да сiстэмы спажыўкааперацыi, аднак шмат i камерцыйных структур,  фiрменных прадпрыемстваў i павiльёнаў. Усе iмкнуцца знайсцi, як кажуць, сваё месца пад сонцам. У межах здаровай канкурэнцыi гэта ўдаецца. Важна толькi не збочыць у памылковым накiрунку, выйграць у канкурэнтнай барацьбе. I калi зыходзiць з дасягнутых паказчыкаў, калектыву магазiна “Унiверсам” Мiёрскага райспажыўтаварыства па сiлах яшчэ большыя здзяйсненнi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter