Минск
+14 oC
USD: 2.05
EUR: 2.26

Говорят, если зимой ко льду на Вилейском водохранилище приложить ухо, можно услышать церковные колокола

Містычны звон

Ёсць у мясцовых жыхароў некалькі тлумачэнняў гэтай загадкавай з’явы. Адна з версій — проста ў раёне шмат святынь. На цэнтральнай плошчы Вілейкі ўсяго ў некалькіх метрах адна ад другой стаяць галоўныя з іх. Беласнежная царква святой Марыі Егіпецкай пабудавана тут у 1865 го-дзе ў стылі старажытнага дойлідства. Яе праект заказаў знатны рускі памешчык. Некалі на вежы царквы нават біў гадзіннік. Што дзіўна, царква ніколі не зачынялася. І не перабудоўвалася.


Іншы лёс у касцёла Узвіжання Святога Крыжа. Ён з’явіўся на плошчы ў 1913 годзе. У савецкія часы ў касцёле размясцілі склад с цукеркамі, крупамі і алкаголем. Вітражы забілі жалезнымі лістамі, а фрэскі замазалі фарбамі. Але нанесеная на цэмент фарба ўжо праз два гады пачала асыпацца, а замаляваны
вобраз Хрыста павольна стаў праяўляцца на сценах касцёла. Замажуць — а ён зноў з’явіцца. У сямідзясятых касцёл рэканструявалі. Ва ўлады проста не было іншага выхада — з якога б боку ні заязджалі ў горад, касцёл з высокімі гатычнымі вежамі першым кідаўся ў вочы.

Ёсць і іншая версія паходжання звону з-пад лёду. Кажуць, гэта адгукаюцца вёскі, што былі затоплены падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча. Пад вадой знікла дзевяць населеных пунктаў раёна. Іх насельніцтва вымушана было пакінуць гэтыя мясціны. Але памяць пра бацькоўскую хату не давала спакою. Былыя жыхары Рыбчыны сталі ладзіць сустрэчы непадалёк ад месца, дзе раней знаходзілася іх вёска. З’явіўся памятны камень. Традыцыю рыбчынцаў перанялі жыхары іншых затопленых вёсак. А пасля ідэю энтузіястаў падхапілі мясцовыя ўлады, вядомы краязнаўца Анатоль Рогач і архітэктар Анатоль Капцюг. Каб увекавечыць населеныя пункты, што зніклі ў Вілейскім раёне за апошняе стагоддзе, стварылі мемарыял “Памяці былых вёсак”. Ён нагадвае не толькі пра затопленыя, але і пра спаленыя падчас вайны ці страчаныя па іншых прычынах населеныя пункты. Усяго іх больш за 250.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Фото: Сергей ЛОЗЮК
Загрузка...