Костел в Мстиславле получит помощь из Фонда Президента

Місія выратавання

Фонд Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва выдзеліць сёлета Мінкульту больш за 3 мільёны рублёў на захаванне і вяртанне культурнай спадчыны краіны. Плануец­ца, сродкі накіруюць на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама праблемнага касцёла ў ­Мсці­славе, які ўваходзіць у склад аб’екта «Былы калегіум езуітаў: касцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр’еры келляў і трапезнай (1745—1750)».

Фота  БЕЛТА

Як вядома, будаўніцтва езуіцкага касцёла Святога Міхаіла Архангела ў Мсціславе пачалося ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пры падтрымцы караля Жыгімонта III. Менш чым праз стагоддзе касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. Апошнія гады храм стаяў пустым, але прыцягваў да сябе штогод нямала турыстаў, асабліва падчас правядзення ў Мсціславе «Рыцарскага фэсту». Вядома, без пэўнага клопату і каменны будынак доўга не працягне. Узімку 2017-га ў касцёла часткова абрынулася сцяна. Храм патрабаваў неадкладнага выратавання. На месцы правалу правялі проціаварыйныя работы, унутры паставілі спецыяльную канструкцыю для падтрымкі, на будынак нацягнулі ахоўны банер. Стаіць задача па кансервацыі касцёла. Дапамога з фонда Прэзідэнта — вялікі ўнёсак у выратаванне помніка архітэктуры.

Сродкі з фонда Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, акрамя захавання знакавых аб’ектаў архітэктуры, будуць накіраваны таксама на набыццё ўнікальных кніжных помнікаў для Нацыянальнай бібліятэкі. Як паведаміў БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша, фонды бібліятэкі папоў­няць такія каштоўныя экзэмпляры, як адно з прыжыццёвых выданняў Мялеція Сматрыцкага, рукапіс беларускіх татараў хамаіл і іншыя выданні.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter