«Служил связистом в 180 тяжелой гаубичной бригаде»: сегодня ветеран ВОВ Константин Будько отмечает 95-летие

«Мiны раўлi над галавой»

На фронт Канстанцiн Iванавiч трапiў пад канец вайны.
Канстанцiн Iванавiч Будзько ў свае 95 трымаецца малайцом. Ваенныя гiсторыi расказвае так, быццам гэта было ўчора. Дзесяцiгоддзi не сцерлi з памяцi той страшны час. Успамiнамi, якiя пранёс праз гады, ён падзялiўся i з намi.

Так пачыналася вайна

Франтавiк шмат што пабачыў. Грудзi ветэрана ўвешаны шматлiкiмi медалямi. Галоўныя — «За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» i «За вызваленне Беларусi». Дапаўняюць ваенныя ўзнагароды юбiлейныя медалi, «За службу ў мiлiцыi», «За працоўную доблесць». У праваахоўных органах Канстанцiн Iванавiч працаваў 30 гадоў. Яго начальнiк казаў, што ў ветэрана было дзве вайны: адна з нацыстамi, а другая — з бандытамi.

Юнацтва Косцi было няпростым, як шмат у каго на той час. Сам родам з Камянецкага раёна, вёскi Стрэлi. Тады яна была пад уладай Польшчы. Канстанцiн Iванавiч скончыў чатыры польскiя класы, у дзяцiнстве працаваў на багатых палякаў — пасвiў кароў. Падрос — стаў адказваць за статак. За выпасам i застала 15-гадовага хлопца вайна.

— У нас у вёсцы стаяла назiральная вышка, i салдаты адсочвалi перамяшчэнне самалётаў, — успамiнае той час ветэран. — I вось гадзiны пад чатыры ранiцы ляцiць нямецкi самалёт, кулямётнай чаргой зразае вышку. За гэтым самалётам яшчэ некалькi. Народ адразу зразумеў: вайна! А палове пятай немцы на матацыклах заехалi ў вёску. Адразу пайшлi па дварах. Адчувалi сябе гаспадарамi.

С катушкай i тэлефонам наперавес

На фронт Канстанцiн Iванавiч трапiў пад канец вайны: калi родную зямлю вызвалiлi, усiх мужчын накiравалi ў прызыўны пункт.

— Затым эшалонам да Масквы — частку прызыўнiкоў кудысьцi накiравалi, а нас павезлi ў Ленiнградскую вобласць, у вучэбны полк. Мы там месяц прабылi — i на фармiраванне, — аднаўляе ў памяцi падзеi таго часу Канстанцiн Iванавiч. — Зiма на носе, а мы на вулiцы. Давялося капаць зямлянкi. А чым капаць? Нашы разведчыкi i пайшлi па хатах збiраць прылады працы, хто што можа даць. Сабралi, выкапалi. Пасцелi ў зямлянках няма. I пад бок, i пад галаву адзiн шынель. Можаш яшчэ шапкай накрыцца.

Так салдаты правялi паўзiмы, затым iх накiравалi ў Польшчу. Атрымалi амерыканскую тэхнiку. I на новенькiм «Студэбекеры» паехалi далей. У дарозе машына заглухла: у бензiн трапiла вада. Атрад з’ехаў, а некаторыя байцы, у тым лiку i Канстанцiн Iванавiч, засталiся. Без падтрымкi i палявой кухнi. Некалькi дзён давялося пагаладаць. Так i з’явiлася звычка курыць на фронце. Дзень-два не паясi — становiцца кепска. А тытунь пакурыш — i быццам бы нiчога. Галадоўкi на фронце былi звычайнай справай. Шанцуе, калi доўжацца не больш за тры днi.

— Служыў сувязiс-там у 180-й цяжкай гаўбiчнай артбрыгадзе рэзерву стаўкi Г. К. Жукава.  Канстанцiн Iванавiч згадвае адзiн з эпiзодаў сваёй службы:

— Занялi пазiцыю. Вораг вядзе шквальны агонь. Немцы мiнамётам шнур перабiлi, камандзiр аддае каманду аднавiць сувязь. I вось бяжыш — катушка, тэлефон наперавес. Мiны ляцяць блiзка да зямлi, трэба берагчы ногi: можа адарваць. Чуеш гул над галавой — скачы ў варонку, — перадае алгарытм дзеянняў на полi бою ветэран.


Навiну пра перамогу сустрэў у Чэхаславакii. Праўда, часу на тое, каб радавацца, не было: атрад лiквiдаваў групоўку ворага. I толькi праз некалькi дзён пасля выканання баявой задачы Канстанцiн Будзько ўсвядомiў маштаб падзеi...

Усе ўзнагароды з цяжкасцю ўмяшчаюцца ў руках ветэрана.

Для франтавiка служба працягвалася да 1950 года. Толькi тады вярнуўся дадому. З семярых дзяцей у яго сям’i засталiся шасцёра: брат Сяргей загiнуў пад Варшавай.


Зараз пра бацьку клапоцiцца сын Уладзiмiр. Ён ведае вайсковую гiсторыю таты на памяць i ганарыцца iм. З задавальненнем паказвае бацькавы баявыя ўзнагароды.

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter