Фестиваль «Наш Грюнвальд» в Дудутках пройдет в конце августа

Мінулае вачамі сучаснікаў

На гэтым тыдні адзначалася 610-годдзе з дня Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года і стала вырашальнай у «Вялікай вайне» 1409—1411 гг. злучаных сіл Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна рыцараў-крыжаносцаў. Перамога ў гэтай вайне зрабіла ВКЛ адной з магутнейшых дзяржаў сярэдневяковай Еўропы. Нацыянальны гістарычны музей да юбілею знакавай падзеі падрыхтаваў фотавыставу «Грунвальд. Сёння». Важна, што наведаць яе можна і віртуальна.

Экспазіцыя знаёміць з фотаматэрыяламі беларускіх і замежных гістарычных фестываляў, прысвечаных легендарнай бітве 1410 года. Буйнейшымі з іх з'яўляюцца «Дні Грунвальда» ў Польшчы і «Наш Грунвальд» у Беларусі.

Фестываль «Наш Грунвальд» традыцыйна праходзіць на тэрыторыі музея старадаўніх рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў ліпені. Аднак сёлетняя пандэмія ўнесла свае карэктывы ў правядзенне і гэтага мерапрыемства. Пастаянныя ўдзельнікі і госці перажывалі, што фестываль адменяць увогуле. Але нядаўна арганізатары парадавалі — «Наш Грунвальд» пройдзе 21—23 жніўня. А значыць, быць і рыцарскім баям, і конным паядынкам, і маштабнаму канцэрту на адкрытым паветры, і інтэрактыўным пляцоўкам, і кірмашу майстроў. Па традыцыі цэнтральным мерапрыемствам стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы.

mila@sb.by

Фота Сяргея Лазюка и histmuseum.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter