Рекордные 116 000 кустов посадят на МКАД этой осенью: как изменится кольцевая автодорога

Мінск у зялёных абдымках

На праблему азелянення Мінска неаднаразова звяртаў увагу Прэзідэнт. У верасні Аляксандр Лукашэнка даручыў азеляніць і добраўпарадкаваць адхоны ўздоўж мінскіх дарог. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў пасадзіць кусты ці ялінкі. Прадпрыемствы і арганізацыі горада гэтую ідэю ахвотна падтрымалі і далучыліся да добраўпа­радкавання тэрыторый магістра­лі. Працы шмат, таму да азелянення актыўна прыцягваюць грамадскасць і студэнтаў, у тым ліку з профільных ВНУ. Пасадка кустоў — гэта толькі першы этап азелянення магістралі. Увесну работы ў вызначаным кірунку працягнуцца. Карэспандэнт «Р» паглядзела, як змяняецца ландшафт кальцавой.

Надвор’е спрыяе

Да маштабнага азелянення Мінскай кальцавой аўтадарогі прыступілі 15 кастрычніка. Задача стаіць складаная: трэба пасадзіць рэкордныя 166 тысяч кустоў. За працу ўзяліся, як толькі надышоў спрыяльны для пасадак перыяд — пасля завяршэння масавага лістападу. Расліны, якія знаходзяцца ў стане спакою, па словах спецыялістаў, лепш пераносяць перасадку і лягчэй прыжываюцца. Кастрычнік-лістапад — аптымальны для гэтага час. Гаворачы пра работы, што маюць адбыцца, кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Анжаліка Пузанкова падкрэсліла, што такой колькасці кустоў, як запланавана размясціць уздоўж кальцавой дарогі, яшчэ ніколі не высаджвалі ў настолькі сціслыя тэрміны:

— Звычайна такія аб’ёмы мы высаджваем за год. У планах на восень — пасадзіць 7,7 тысячы дрэў, у тым ліку 260 — на МКАД. Працягнецца і азеляненне кустамі — 189 тысяч такіх раслін, з іх 166 тысяч будзе выкарыстана ў азеляненні кальцавой магістралі.


Добраўпарадкаванне адхонаў МКАД ідзе практычна паўсюдна. Азеляніцелі разлічваюць завяршыць работы да снежня. Праца ідзе спорна: плячо падставілі БДТУ і БНТУ. Навучальныя ўстановы выдзелілі кожнаму адміністрацыйнаму раёну горада групу студэнтаў з выкладчыкамі. На працягу двух тыдняў моладзь дапамагае азеляніцелям: падрыхтоўваюць глебу, здымаюць дзірван, саджаюць кусты. Надвор’е ім спрыяе: па дадзеных сіноптыкаў, сярэдзіна восені ў Беларусі самая цёплая за 75 гадоў.

Асартымент кустоў для мінскіх адхонаў падбіраецца на падста­ве рэкамендацый спецыя­лістаў Акадэміі навук.

Праца ідзе спорна

Найбольшыя аб’ёмы пасадак запланаваныя ў Цэнтральным, Савецкім, Першамайскім і Завадскім раёнах. Пасадачны матэрыял закупляюць у розных гадавальніках. Анжаліка Пузанкова распавядае падрабязнасці:

— Работы па азеляненні МКАД вядуцца на працягу некалькіх гадоў. Асноўная маса дрэў ужо высаджана. Цяпер нашы супрацоўнікі занятыя азеляненнем адхонаў. Працуем па раней распрацаванай і зацверджанай у Мінгарвыканкаме канцэпцыі. Яна аб’яднаная ў адзіны альбом. Спалучэнні розных кустоў упрыгожаць увогуле пустыя раней адхоны, а там, дзе ўжо было выканана азеляненне, яго дапоўняць.

За працу ўзяліся, як толькі надышоў спрыяльны для пасадак перыяд — пасля завяршэння масавага лістападу. 

Акрамя альбома па пасадках кустоў уздоўж МКАД, «Мінск­зелянбуд» распра­цаваў яшчэ адзін. Там сабраны эскізы, па якіх будуць азеляняць прылеглыя тэрыторыі да аб’ектаў сэрвісу, размешчаных уздоўж магістралі. У асноўным гаворка ідзе пра жывыя агаро­джы, якія прыкрыюць стаянкі і платы.

Работы па азеляненні МКАД вядуцца на працягу некалькіх гадоў. Асноўная маса дрэў ужо высаджана.

Асартымент кустоў для мінскіх адхонаў падбіраецца на падставе рэкамендацый спецыялістаў Акадэміі навук. Вучоныя ўлічылі здольнасці розных відаў пераносіць няпростыя ўмовы вялікага горада, у тым ліку негатыўны ўплыў пясчана-саляных сумесяў і выхлапных газаў. У асноўным на МКАД высаджваюць прыгожаквітнеючыя і дэкаратыўна-ліставыя кусты. Гаворка ідзе пра рознае па гатунках і колеру лісце спірэі, барбарыс і шыпшыну. Месцамі з’яўляюцца хвойныя расліны — хвоі і ядлоўцы. Кізільнік размяшчаюць на самым версе, далей ад праезнай дарогі. Акрамя дэкаратыўнай функцыі, насаджэнні ўмацуюць адхоны і паменшаць аб’ём работ па касьбе газонаў.

На працягу двух тыдняў моладзь дапамагае азеляняльнікам: падрыхтоўваюць глебу, здымаюць дзірван, саджаюць кусты.

Паколькі прылеглыя да такой ажыўленай трасы тэрыторыі — не самае спрыяльнае месца для раслін, а тым больш для маладых, спецыялісты распрацавалі план мерапрыемстваў па павышэнні іх жыц­цяздольнасці ў агрэ­сіўным асярод­дзі. Па першым часе новыя насаджэнні ўздоўж кальцавой чакае асаб­лівы догляд: палівы, падкормкі, угнаенне, праполка… Калі кусты прыжывуцца і памацнеюць, іх застанецца толькі паліваць. Расліны будуць рэгулярна абследаваць на наяўнасць розных захворванняў і пры неабходнасці апрацоўваць сродкамі для абароны ад шкоднікаў.


У асноўным на МКАД высаджваюць прыгожаквітнеючыя і дэкаратыўна­лісце­выя кусты.

«Мінскзелянбуд» таксама падрыхтуе да халадоў дрэвы, што ўжо высаджаны ўздоўж МКАД. Хоць яны і лічацца больш устойлівымі да ўздзеяння гарадскога асяроддзя, усё роўна маюць патрэбу ў доглядзе. На зіму лункі атуляць плёнкай, якая перашкаджае пападанню ў глебу солі. Ствалы з той жа мэтай абгорнуць спанбондам. Увесну, калі сыдзе снег, іх кроны і ствалы абмыюць. У наступны спрыяльны перыяд для пасадак, вясной 2020-га, азеляненне Мінскай кальцавой аўтадарогі працягнецца.

Добраўпарадкаванне адхонаў МКАД ідзе практычна паўсюдна.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter