Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Мінск. Скарына. Беларусь

Бібліятэка Кабардзіна-Балкарскага дзяржуніверсітэта папоўніцца беларускімі выданнямі

На пасяджэнні прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах казала: “У Кабардзіна-Балкарскім дзяржуніверсітэце імя Х. М. Бярбекава адкрылася новая дысцыпліна — беларуская мова. Шматгадовае супрацоўніцтва філолагаў гэтай навучальнай установы і Брэсцкага педуніверсітэта вылілася ў такі маштабны праект: сёння студэнты ў Кабардзіна-Балкарыі вывучаюць беларускую мову. Па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі для іх сабрана бібліятэчка кніг як беларускіх класікаў, так і сучасных аўтараў”.

У кнігазбор увайшла мастацкая літаратура, кнігі пра Францыска Скарыну, выданні пра Беларусь і Мінск. Акрамя таго, дапоўняць бібліятэчку і нумары вядомага многім, найстарэйшага дзіцячага беларускага часопіса “Вясёлка”.

Па меркаванні Алены Стэльмах, такое супрацоўніцтва паспрыяе  ўмацаванню сувязяў, аб’яднанню народаў, папулярызацыі беларускай мовы за межамі краіны.

Дарэчы. Кабардзіна-Балкарскі дзяржуніверсітэт імя Х. М. Бярбекава — адна з найбуйнейшых ВНУ Паўночнага Каўказа. Універсітэт утвораны ў 1957 годзе ў Нальчыку на базе педінстытута, адкрытага ў 1932 годзе. За заслугі па падрыхтоўцы спецыялістаў і развіцці навуковых даследаванняў КБГУ у 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. У 1996-м яму прысвоена імя першага рэктара Х. М. Бярбекава. КБГУ штогод выпускае да дзвюх тысяч спецыялістаў, гэта адзін з вядучых навуковых, сацыякультурных цэнтраў Кабардзіна-Балкарыі.

Голас Радзімы № 12 (3516), чацвер, 23 сакавіка, 2017 у PDF

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?