Беларуская сталіца даўно асацыіруецца з адмысловым палітычным цэнтрам для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне

Мінск-3

Беларуская сталіца даўно асацыіруецца з адмысловым палітычным цэнтрам для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, з месцам сустрэчы лідараў “нармандскай чацвёркі”, сінонімам Мінскіх пагадненняў
Блокавае супрацьстаянне, подых новай халоднай вайны, ваенныя кафлікты, тэрарызм, крызісныя з’явы ў сусветнай эканоміцы, прэзідэнцкія выбары ў ЗША, выхад Вялікабрытаніі з ЕС і найбуйнейшы міграцыйны крызіс у Старым свеце — вось асноўныя палітыка-эканамічныя трэнды гэтага вірлівага часу, якія пакрысе фактычна разбурылі існуючы міжнародны парадак і парытэт сіл.     

Беларуская сталіца даўно асацыіруецца з адмысловым палітычным цэнтрам для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, з месцам сустрэчы лідараў “нармандскай чацвёркі”, сінонімам Мінскіх пагадненняў.

Недарэмна менавіта ў гэтыя дні ў Мінску з вуснаў нашага Прэзідэнта прагучаў тэрмін “мінскі працэс”, які набыў для еўрапейскай дыпламатыі новы, больш шырокі сэнс. Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС. Гэта сведчыць аб пазітыўных зменах у еўрапейска-беларускіх кантактах з улікам адмены антыбеларускіх санкцый і пашырэння ўсяго спектра ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам.  

Ва ўмовах розных геапалітычных інтарэсаў галоўных сусветных гульцоў, паляпшэння атмасферы добразычлівасці Прэзідэнт прапанаваў распачаць міратворчы “мінскі працэс”, адмысловыя Хельсінскі-2 альбо Мінск-3, для ўрэгулявання стасункаў паміж Усходам і Захадам.

Нагадаю, Хельсінкская Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў 1975 годзе прынесла ўсеабдымную мірную дамову на еўрапейскі кантынент, з’явілася разрадкай для Захаду і Усходу. Кіраўнікі 33 еўрапейскіх краін, ЗША і Канады падпісалі тады Заключны акт Нарады, які дзейнічае і цяпер. Праўда, з цягам часу Хельсінкскі працэс усё ж страціў свой першапачатковы сэнс: напрыканцы 1970-х міжнародная разрадка змянілася новым этапам гонкі ўзбраенняў і ваеннага запужвання (НАТА супраць Арганізацыі Варшаўскага дагавору).

Аднак з-за паступовага прасоўвання Паўночнаатлантычнага альянсу на Усход, умацавання сістэмы стрымлівання праціўнікаў блока ў Еўропе і іншых рэгіёнах планеты, адпаведных ваенных контрзахадаў Расіі многія перажылі ў найноўшай гісторыі сапраўднае дэжавю, звязанае з вяртаннем у перыяд халоднай вайны. Каб не дэградаваць далей, а ўлады Злучаных Штатаў лічаць стасункі і дыялог з Расіяй справай найважнейшай, ёсць самыя розныя дыпламатычныя інструменты, міжнародныя фарматы і пляцоўкі. Адна з якіх па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску і можа, пры неабходнасці, сыграць сваю першую скрыпку для глабальнай палітыкі. Было б жаданне.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter