Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з гомельскімі студэнтамі

Сёння ў Гомельскім дзяржаўным універсітэте імя Ф.Скарыны адбыўся адкрыты дыялог міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ. Сустрэча прайшла ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання  "Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця». Больш за ўсё студэнтаў цікавілі наступныя пытанні: якую ролю адыгрываюць СМІ ў сучасным свеце, як павінна выглядаць газета ХХІ стагоддзя і ці неабходна быць патрыётам? 




Менавіта чытач павінен задаваць тэматыку для СМІ, распавёў Аляксандр Карлюкевіч:

— Галоўны рэдактар, які фарміруе парадак дня, — гэта чытач, глядач, слухач і карыстальнік сацыяльных сетак. Ён  галоўны рэдактар, які ўплывае на змест, на тыя фарматы, у якіх працуюць СМІ. Ён галасуе рублём або лайкам. 

Пасля дыялогу міністр інфармацыі наведаў літаратурны музей ВНУ Alma-Mater, цэнтр навучання кітайскай мове і літаратурна-асветніцкі цэнтр "Патрыятыка" на філалагічным факультэце ГДУ.









Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter