Сярод самых багатых знакамітасцяў — спартсмены, музыканты і пісьменнікі

Мільён да мільёна

Фота popsugar-assets.com
Эксперты Forbes падлічылі, колькі зарабілі зоркі за апошнія дванаццаць месяцаў. На вяршыні рэйтынга з даходам 130 мільёнаў долараў апынуўся амерыканскі музыкант Шон Комбс. Вядома, што яго банкаўскі рахунак расце дзякуючы не толькі музычнаму таленту, але і за кошт продажу часткі моднага брэнда Sean John і партнёрству Комбса з вытворцам алкагольных напояў. Затое большасць астатніх удзельнікаў спіса ўзбагаціліся на хвалі ўздыму менавіта індустрыі забаў.

На другім месцы ў спісе знакамітасцяў, якія зарабілі за апошні час найбольш грошай, — Беёнсэ. Самы вялікі даход ёй прынёс тур Formation World Tour. Бронза — у пісьменніцы Джаан Роўлінг. Яе п’еса “Гары Потэр і праклятае дзіця” стала кнігай, якая ў 2016 годзе прадавалася больш за іншыя, — толькі ў Брытаніі было набыта каля 4,5 млн асобнікаў. На чацвёртым радку — канадскі хіп-хоп-выканаўца Дрэйк, які ўзбагаціўся дзякуючы туру Boy Meets World Tour і кантрактам з Apple, Sprite і Nike. Пяцёрку багатых і знакамітых замыкае лепшы ігрок Крыштыяну Раналду.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter