Мiльярд на колах

У Полацкiм раёне ў глыбiнцы пражываюць 3,5 тысячы грамадзян. Як правiла, гэта адзiнокiя i састарэлыя людзi. I так званая аўталаўка застаецца для iх амаль што адзiным сродкам зносiн з «вялiкай зямлёй»

У Полацкiм раёне ў глыбiнцы пражываюць 3,5 тысячы грамадзян. Як правiла, гэта адзiнокiя i састарэлыя людзi. I так званая аўталаўка застаецца для iх амаль што адзiным сродкам зносiн з «вялiкай зямлёй». 

Менавiта магазiны на колах дастаўляюць у аддаленыя вёскi не толькi тавары першай неабходнасцi, але i сацыяльна значныя вырабы накшталт тэлевi­зараў, халадзiльнiкаў, пральных машын. Толькi летась праз сетку аўтамагазiнаў Полацкага райспажыўтаварыства рэалiзавана розных тавараў для глыбiнкi на 1 мiльярд 900 тысяч рублёў. 

Цяпер на балансе аўтабазы райспажыўтаварыства налiч­ваецца сем аўтама­га­зiнаў. Боль­шасць з iх абсталяваны маразiль­нымi камера­мi. Гэта дазваляе ўключаць у асартыментны пера­лiк прадукты кароткага тэрмiну захоўвання. З наступленнем дачнага сезона клiентура аўтамагазiнаў павялiчваецца за кошт гараджан, якiя часова пасяляюцца на ўлоннi прыроды. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter