Мiльен за веды

Вось дык навiна! Грашовай прэмiяй у 1 мiльён рублёў Бялынiцкi раённы выканаўчы камiтэт заахвоцiў дзевяцiкласнiцу СШ № 2 райцэнтра Iрыну Бяганаву (яе школьная настаўнiца рускай мовы i лiтаратуры Алена Iванаўна Сiлкiна атрымала 500 тысяч рублёў). Менавiта такiм чынам мясцовая ўлада вырашыла адзначыць перамогу сваёй зямлячкi ў Мiжнароднай алiмпiядзе школьнiкаў па рускай мове. У дыстантнай алiмпiядзе, якая праходзiла пад патранажам мэра Масквы Юрыя Лужкова, прынялi ўдзел 9068 хлопчыкаў i дзяўчынак з 21 краiны свету. Сваiм удалым выступленнем Iрына Бяганава разам з яшчэ чатырма пераможцамi ад Беларусi пацвердзiла высокi ўзровень айчыннай агульнаадукацыйнай школы, даказаўшы пры гэтым, што i школьнiкi з правiнцыi могуць дабiвацца выдатных вынiкаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter