Деловое сообщество выработало около 20 предложений по экономическому секторе, которые будут использоваться при обсуждении НСУР-2035

Мэты на трох кітах

Сёння Беларусь займае 23-е месца сярод 156 краін у дасягненні мэт устойлівага развіцця. Ацэнка даволі высокая, гэта адзначылі на мінулым тыдні і ўдзельнікі першага Нацыянальнага форуму ўстойлівага развіцця. Разам з тым дзелавая супольнасць выпрацавала каля 20 прапаноў па эканамічным сектары, якія будуць выкарыстоўвацца пры абмеркаванні новай стратэгіі. Вынікі рэалізацыі НСУР-2030 у 2016—2017 гадах і ключавыя аспекты распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года абмеркавалі падчас круглага стала ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Мінэканомікі.



На думку першага намесніка міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, аналітычная справаздача аб рэалізацыі ў 2016—2017 гадах НСУР-2030 –  гэта своеасаблівы індыкатар, меркаванне грамадскага савета і цэлага шэрагу экспертаў і арганізацый:


— Гэтая справаздача будзе выкарыстана як аснова пры распрацоўцы новай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года. Усе заўвагі і прапановы будуць улічаны. Дарэчы, падчас эканамічнай секцыі Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці прыйшло больш за 20 прапаноў па пытаннях энергетыкі, развіцця прыватнага бізнесу. Усё гэта будзем акумуляваць і выкарыстоўваць пры абмеркаванні самой стратэгіі: праблемныя пытанні адпрацуем на экспертных рабочых групах, затым пройдзе серыя круглых сталоў сектаральных груп па асноўных кампанентах устойлівага развіцця, і завершыць гэтую працу кангрэс па ўстойлівым развіцці, на якім будзе прэзентавана НСУР-2035.

Яшчэ адно актуальнае пытанне тычыцца развіцця рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. З такой прапановай выступіла Магілёўская вобласць. Да канца года плануецца падрыхтаваць метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій і ў наступным годзе на прыкладах адной з абласцей і некалькіх раёнаў стварыць пілотныя праекты абласной і раённых стратэгій. «Паглядзім, наколькі эфектыўна гэта атрымаецца, і далей пачнём працаваць ужо з усімі абласцямі», — рэзюміраваў Аляксандр Чарвякоў.

Прэзентуючы аналітычную справаздачу аб рэалізацыі ў 2016—2017 гадах НСУР-2030, дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Віктар Пінігін акцэнтаваў увагу на чатырох мэтах, якія былі пастаўлены пры яе распрацоўцы. Па-першае, правесці маніторынг паказчыкаў, якія характарызуюць дынаміку па ключавых індыкатарах у НСУР-2030. Па-другое, ацаніць актуальнасць палажэнняў і індыкатараў НСУР-2030 з пазіцыі сённяшняга дня і тых змен, якія адбыліся ў сацыяльнай сферы, эканоміцы і экалогіі. Па-трэцяе, ацаніць адпаведнасць мэт і задач НСУР-2030, якая была прынята ў пачатку 2015 года, глабальным мэтам устойлівага развіцця дэкларацыі ААН, прынятай у тым жа годзе, але крыху пазней. Чацвёртая мэта — выпрацаваць рэкамендацыі па структуры і напаўненні новай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года.

— Мы адзначаем, што ў цэлым у 2016—2017 гадах меліся станоўчыя змены складальнікаў рэалізацыі НСУР-2030. Пазітыўны рух у сферы ўстойлівага развіцця мы назіралі, нягледзячы на тое, што 2016—2017 гады былі даволі няпростымі ў эканамічным плане. Большасць палажэнняў стратэгіі застаюцца актуальнымі і для НСУР-2035.

У сваю чаргу, выканаўчы дырэктар зямельнага аб’яднання «Павестка 21» зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (Германія) Клаус Ройтэр адзначыў сур’ёзныя змяненні ў частцы ўстойлівага развіцця, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія 10 гадоў. У нашай краіны, звяртае ўвагу міжнародны эксперт, сур’ёзныя амбіцыі і мэты, якія базіруюцца на трох кітах — эканоміцы, сацыяльным развіцці і экалогіі. У той жа час паміж асобнымі міністэрствамі і ведамствамі часам захоўваецца канфлікт інтарэсаў, што тычыцца прыярытэтаў тых ці іншых мэт. Акрамя таго, беларускім экспертам варта было б сфакусіравацца на тэрытарыяльнай прывязцы мэт устойлівага развіцця і выбудаваць «дарожную карту» іх рэалізацыі.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter