Метадон пад арыштам

У Бабруйску затрымалі з метадонам пастаўшчыка наркотыкаў

У Бабруйску затрымалі пастаўшчыка наркотыкаў.

Як устанавілі супрацоўнікі міліцыі, ім гандляваў мясцовы цыган, у якога знайшлі 18 грамаў метадону. Ён ужо падрыхтаваў яго да продажу і расфасаваў па дозах.

— Наркадзялок арыштаваны, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 8 да 12 гадоў. Праводзіцца следства, — адзначыла супрацоўніца аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева.

З пачатку года ў Магілёўскай вобласці ўзбуджана больш за дзесяць крымінальных спраў за захоўванне і збыт наркотыкаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter