С повидлом и сгущенным молоком, постные и разукрашеные, с бисером и кокосовой стружкой: кондитеры показали мастер-класс по росписи рождественских пряников

Метад імбіру і перніка

Хутчэй за ўсё, вы не аднойчы бачылі ў інтэрнэце фота прыгожа распісаных пернікаў. На такіх здымках духмяныя прысмакі выглядаюць казачна прыгожа. Прыгатаваць іх на ўласнай кухні здаецца задачай невыканальнай, але кухары і кандытары Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі ўпэўненыя: распісаць пернік можа кожны. Галоўнае — крыху фантазіі і цярпення. Карэспандэнт «Р» пабывала на майстар-класе і даведалася, як упрыгожыць традыцыйны калядны ласунак — імбірны пернік.

Анастасія Субач вучыцца на кандытара-пекара ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы кулінарыі.

Палотны для творчасці

Спасцігаць асновы роспісу ядомых ялінак, зорачак і снегавікоў пачынаем з падрыхтоўкі асновы асноў — пернікавага цеста.

— Звычайна сюды дадаюць шмат мёду і прыпраў — гваздзіку, карыцу, кардамон, імбір, — пералічвае выкладчык спецдысцыплін Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі Святлана Якубоўская. — Цеста атрымліваецца салодкім і насычаным на смак. Рэцэпт можаце выкарыстоўваць любы. Галоўнае, каб гатовая выпечка не крышылася і не трэскалася.

Пакуль цеста падрумяньваецца ў духоўцы, кандытары не губляюць час дарма і рыхтуюць глазуру.

Крок за крокам на пернікавай нарыхтоўцы ў нас атрымліваецца аб’ёмная фігура, якую трэба размаляваць. 

— Каб атрымаць ідэальную глазуру, трэба ўзяць бялок курынага яйка, шклянку цукровай пудры і некалькі кропель лімоннага соку, — Святлана Якубоўская як след узбівае бялок міксерам, паступова дадаючы ў яго лімонны сок і пудру. — Што яшчэ, як не беласнежная глазура з цукровай пудры і яечных бялкоў, надасць святочны настрой нашым пернікам?

Глазура пахне вельмі смачна. Выстаяць і не абмакнуць употай у яе палец амаль немагчыма!

Не праходзіць і паўгадзіны, як мы вымаем з духавой шафы светла-залацістыя печаныя фігуркі. Гэткія чыстыя палотны для творчасці! Памяшканні вучэбнай кухні ўмомант напаўняюцца густым водарам.

Пакуль мы распісвалі пернікі, у суседняй кухні кандытары стваралі яшчэ адну традыцыйную калядную страву — пернікавы домік.

Калі выпечка трохі астыла, пачынаем яе распісваць. Навучэнцам каледжа пад сілу любыя ўзоры і малюнкі. У іх арсенале — кандытарскі мяшок, невялікія лыжачкі і лапаткі. Калі на вашай кухні не знайшлося такіх інструментаў, замяніце іх звычайным пакетам з поліэтылену. Запоўніце яго глазурай, а кончык адрэжце нажніцамі. Галоўны рабочы інструмент у працэсе глазуравання пернікаў — звычайная зубачыстка! Ёю вельмі зручна размяркоўваць масу з кандытарскага мяшка па ўсёй паверхні фігуркі.

На нашым перніку будзе сімвал будучага 2020 года — мышка.

Пранікаемся думкай аб надыходзячых святах, уключаем фантазію — і панеслася. Анастасія Субач, якая вучыцца на кандытара-пекара ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы кулінарыі, пачынае з контуру перніка. Гэта аснова глазуравання. Аднолькавай таўшчыні. Першы пласт глазуры размяркоўваем па ўсёй паверхні. Праз хвілін 10—15, калі ён падсыхае, наносім харчовым маркерам контуры будучай аб’ёмнай фігуры. Гэта будзе сімвал надыходзячага 2020 года — мышка. Абводзім контуры тонкай лініяй глазуры і даём ёй зацвярдзець. Гэта неабходна, каб вадкая глазура не выцякала за межы контуру. У атрыманыя фігурныя борцікі заліваем яшчэ адзін яе пласт...

Замест клею — цукровы сіроп

Крок за крокам на пернікавай нарыхтоўцы ў нас атрымліваецца аб’ёмная фігура. Засталося толькі размаляваць яе. Рабіць гэта будзем з дапамогай харчовых фарбавальнікаў. Іх, як і звычайную акварэль, змешваем у палітры да патрэбнага колеру і штрых за штрыхом пачынаем «ажыўляць» наш пернік. Ніякай мастацкай адукацыі для роспісу не патрабуецца. Завяршыць аздабленне выпечкі можна з дапамогай іншых прысмакаў — напрыклад, мармеладу, цукровых пацерак, какосавай стружкі і іншых ядомых элементаў дэкору.

Пернікі можна пакласці ў навагоднія боцікі ці ўпрыгожыць імі ёлку.

Пакуль мы распісвалі пернікі, у суседняй кухні навучэнцы каледжа стваралі яшчэ адну традыцыйную калядную страву — пернікавы домік. Мне як чалавеку, для якога звараная ў турцы кава — вяршыня кулінарнага майстэрства, дзіўна глядзець на хлопцаў і дзяўчат, якія спрытна арудуюць рознымі прыладамі на вучэбнай кухні. З цеста, якое засталося пасля выпечкі пернікаў, яны ўжо спяклі сцены і дах доміка. А далей усё проста: замест клею — цукровы сіроп, замест фарбаў — харчовыя фарбавальнікі. Малюнкі наносім як на ўжо сфарміраваны пернікавы домік, так і на асобныя яго дэталі.

Калі выпечка трохі астыла, пачынаем яе распісваць. Навучэнцам каледжа пад сілу любыя ўзоры і малюнкі.

З галавой пагрузіўшыся ў свет гастранамічнага мучнога мастацтва, я і не заўважыла, як нашы разрозненыя дэталі ператварыліся ў завершаны твор. Робім з зялёнага крэму ялінкі перад домікам — і вуаля! Святочная кампазіцыя гатовая і чакае свайго зорнага часу.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter