Паркинг в Певомайском районе и подземный гараж-стоянка в Советском: до конца года в Минске откроют еще 14 парковочных мест

Месцы трэба ведаць

Да канца года ў Мінску пабудуюць больш за дзясятак новых аўтастаянак, паркінгаў і гаражоў-стаянак. Трэба меркаваць, што з уводам новых аб’ектаў пытанне па пошуку месца для свайго транспарту для многіх вадзіцеляў вырашыцца.

З пачатку года пабудавана больш за чатыры тысячы машына-месцаў на гасцявых паркоўках, што складае 69 працэнтаў ад запланаванага аб'ёму.
фота sb.by

Начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева падзялілася з карэспандэнтам «Р», што з улікам шчыльнасці забудовы з кожным годам становіцца ўсё цяжэй знайсці месца для будаўніцтва плоскасных аўтастаянак і парковак. Тым не менш сёлета плануецца пабудаваць 16 аб'ектаў для захоўвання аўтатранспартных сродкаў. 

У эксплуатацыю ўжо ўведзены два новыя аб'екты: паркінг у Першамайскім раёне і падземны гараж-стаянка ў Савецкім. 

Таксама вядуцца работы па будаўніцтве дадатковых гасцявых парковак на 6217 машына-месцаў ва ўсіх раёнах горада. На пачатак ліпеня былі ўжо даступныя чатыры тысячы такіх машына-месцаў. 

Дапамагае вызваліць месцы для стаянкі, асабліва ў цэнтры горада, і сістэма платных парковак, якая можа змясціць на сённяшні дзень больш за тры тысячы машын. У ДУ «Паркоўкі сталіцы» растлумачылі, што колькасць платных парковак расце пастаянна. Напрыклад, на мінулым тыдні платныя паркоўкі запрацавалі на вуліцах Камсамольскай і Броўкі, а на днях — на вуліцы Платонава. А для «абароны» прылеглых да платных парковак двароў жыхары фарміруюць спісы доступу транспартных сродкаў, якім дазволены праезд у жылую зону. У спіс доступу могуць быць уключаны аўтамабілі тых, хто пражывае ў доме, а таксама аўтамабілі іх сваякоў або апекуноў. 

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter