Меркаванне Выхоўваць дабрату

Мы сёння занепакоены жорсткасцю маладых людзей. У пошуках прычын гэтага якiя толькi аргументы не гучаць!.. Я думаю, прычына вiдавочная. У савецкi час моладзь выхоўвалi на лепшых узорах; радыё, тэлебачанне, газеты прапагандавалi душэўнасць, чалавечнасць, дабрату. Дзе ўсё гэта зараз? З каго сённяшняй моладзi браць прыклад? Няўжо з таўстасумаў, для якiх, акрамя грошай, няма нiчога святога?

Я хацеў бы папрасiць кiраўнiцтва беларускiх тэлеканалаў часцей транслiраваць старыя фiльмы, такiя як “Вясна на Зарэчнай вулiцы”, “Лёс чалавека” i г.д. Яны даюць добры душэўны зарад, настройваюць чалавека на хвалю дабрынi.
На замежных баевiках гэтыя якасцi нельга выхаваць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter