Меншае лiха

У Брэсце пачнуць замяшчальную тэрапію наркаманіі метадонам

У Брэсце адкрыецца кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі метадонам.

Ён з’явіцца на базе абласнога наркалагічнага дыспансера напрыканцы лютага і стане другім у вобласці пасля аналагічнага ў Пінску пры міжраённым наркалагічным дыспансеры. Зараз там праходзіць замяшчальную тэрапію 61 чалавек, а да канца года стаіць задача павялічыць колькасць удзельнікаў праграмы да 75.

Гэты вiд тэрапіi таксама дапамагае прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі: паводле статыстыкі, з адкрыццём кабінета ў Пінску тэмп росту захворвання знізіўся з 48,7 % у 2012 годзе да 6,9 % у 2013-м.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter