Выпущен посмертный альбом итальянского композитора Эннио Морриконе

Мелодыі на стагоддзі

Марыконэ — адзін з самых вядомых у свеце кампазітараў кіно. Ён напісаў музыку для больш чым 400 фільмаў і серыялаў. Напэўна, няма чалавека, які не чуў бы кампазіцыі Эніа Марыконэ. Успомнім хоць бы саўндтрэкі да фільмаў «Куды прыводзяць мары», «Прывід оперы», «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «Легенда пра піяніста», «Спрут» і іншыя. Сярод рэжысёраў, з якімі супрацоўнічаў кампазітар, — Раман Паланскі, Олівер Стоўн, Браян дэ Пальма, Майк Нікалс. Марыконэ працаваў да апошніх дзён. Яго не стала гэтым летам — кампазітар пражыў 91 год.

sib-catholic.ru

Да дня нараджэння Эніа Марыконэ, які адзначаецца 10 лістапада, выпусцілі пасмяротны альбом кампазітара Morricone Segreto. У трэк-ліст, паведамляе ria.ru, увайшло 27 твораў, напісаных Марыконэ ў 1960—80-я гады. Сем з іх раней увогуле не выдаваліся, астатнія таксама малавядомыя, наватарскія і эксперыментальныя, створаныя маэстра для кіно. Кожны трэк напоўнены лірыкай, пачуццём гумару, інтэнсіўнай аркестроўкай і свавольным духам кампазітара. У альбоме Morricone Segreto музыка гучыць у самай яркай і вядомай форме аўтара. Гэта пазачасавая музыка, адзначаюць музычныя крытыкі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter