Мелiцiна — значыць мядовая

Мелiцiну Станюту добра ведаюць не толькi на Радзiме. Гiмнастцы апладзiравалi ў многiх краiнах Еўропы, Азii, Амерыкi... Неяк дзяўчына прызналася, што планы ў яе амбiцыйныя, i проста нумар на спартыўным дыване яна не можа адбываць. Што i даказвае, раз за разам заваёўваючы медалi на мiжнародных турнiрах. У мастацкую гiмнастыку Мелiта трапiла выпадкова, калi ёй было тры гады. Як успамiнае яе мацi Iнга Станюта, яны iшлi з Палаца моладзi да трамвайнага прыпынку. Побач была спартыўная гiмнастычная школа. З акна iх убачыла трэнер, вядомая спартсменка Святлана Бурдзявiцкая. Нечым дзяўчынка ёй спадабалася. Святлана выскачыла на вулiцу, запрасiла на трэнiроўкi. Хаця выпадковага нiчога не бывае. Цяга да прыгажосцi была яшчэ ў прадзеда Мелiты Мiхаiла Пятровiча — вядомага беларускага мастака. А прабабка Стэфанiя Мiхайлаўна – народная артыстка Беларусi. Як кажа Мелiта, яна яшчэ i ў 70 гадоў садзiлася на шпагат. Што тады казаць аб унучцы? Дзяўчына спаўна апраўдвае спадзяваннi. Iмя таксама выбрана невыпадковае. У адным югаслаўскiм фiльме галоўную гераiню называюць Мелiцiна. Мелiцiна — значыць мядовая. Бацькi так i вырашылi назваць сваю будучую дачку. А потым даведалiся, што сярод продкаў бацькi Дзмiтрыя была набожная жанчына, якая ў манастыры атрымала духоўнае iмя Мелiцiна. У юнiёрскiм узросце Станюце не было роўных. У дарослы спорт яна ўварвалася быццам метэор. У мiнулым годзе стала трэцяй на чэмпiянаце свету ў мнагабор’i, уступiўшы толькi фаварытам – спартсменкам з Расii Яўгенii Канаевай i Дар’i Кандаковай. На яе рахунку яшчэ дзве сярэбраныя ўзнагароды – за практыкаваннi са скакалкай i ў камандным мнагабор’i. Цяпер галоўныя спадзяваннi Мелiты Станюты – Алiмпiйскiя гульнi ў Лондане, якiя адбудуцца ў наступным годзе. А пакуль... Не думайце толькi, што ўвесь яе час займаюць трэнiроўкi. Хаця сапраўды прыходзiцца дзеля iх ахвяраваць многiм. Але Мелiта любiць i пачытаць, i пазнаёмiцца з культурнымi навiнкамi. А яшчэ ведае англiйскую, iтальянскую i французскую мовы. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Мелiцiну Станюту добра ведаюць не толькi на Радзiме. Гiмнастцы апладзiравалi ў многiх краiнах Еўропы, Азii, Амерыкi...

Неяк дзяўчына прызналася, што планы ў яе амбiцыйныя, i проста нумар на спартыўным дыване яна не можа адбываць. Што i даказвае, раз за разам заваёўваючы медалi на мiжнародных турнiрах.

У мастацкую гiмнастыку Мелiта трапiла выпадкова, калi ёй было тры гады. Як успамiнае яе мацi Iнга Станюта, яны iшлi з Палаца моладзi да трамвайнага прыпынку. Побач была спартыўная гiмнастычная школа. З акна iх убачыла трэнер, вядомая спартсменка Святлана Бурдзявiцкая. Нечым дзяўчынка ёй спадабалася. Святлана выскачыла на вулiцу, запрасiла на трэнiроўкi.

Хаця выпадковага нiчога не бывае. Цяга да прыгажосцi была яшчэ ў прадзеда Мелiты Мiхаiла Пятровiча — вядомага беларускага мастака. А прабабка Стэфанiя Мiхайлаўна – народная артыстка Беларусi. Як кажа Мелiта, яна яшчэ i ў 70 гадоў садзiлася на шпагат. Што тады казаць аб унучцы? Дзяўчына спаўна апраўдвае спадзяваннi.

Iмя таксама выбрана невыпадковае. У адным югаслаўскiм фiльме галоўную гераiню называюць Мелiцiна. Мелiцiна — значыць мядовая. Бацькi так i вырашылi назваць сваю будучую дачку. А потым даведалiся, што сярод продкаў бацькi Дзмiтрыя была набожная жанчына, якая ў манастыры атрымала духоўнае iмя Мелiцiна.

У юнiёрскiм узросце Станюце не было роўных. У дарослы спорт яна ўварвалася быццам метэор. У мiнулым годзе стала трэцяй на чэмпiянаце свету ў мнагабор’i, уступiўшы толькi фаварытам – спартсменкам з Расii Яўгенii Канаевай i Дар’i Кандаковай. На яе рахунку яшчэ дзве сярэбраныя ўзнагароды – за практыкаваннi са скакалкай i ў камандным мнагабор’i. Цяпер галоўныя спадзяваннi Мелiты Станюты – Алiмпiйскiя гульнi ў Лондане, якiя адбудуцца ў наступным годзе. А пакуль...

Не думайце толькi, што ўвесь яе час займаюць трэнiроўкi. Хаця сапраўды прыходзiцца дзеля iх ахвяраваць многiм. Але Мелiта любiць i пачытаць, i пазнаёмiцца з культурнымi навiнкамi. А яшчэ ведае англiйскую, iтальянскую i французскую мовы.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter