Мечыслаў МОРХАТ: «Варта аб’яднаць намаганні ў медыцыне і адукацыі»

Але тая, што адбылася напярэдадні Новага года ў цэнтральнай бальніцы Шаркаўшчыны, была, мабыць, самая хвалюючая і знамянальная.

У МЕЧЫСЛАВА МОРХАТА, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, быў не адзін дзясятак сустрэч у калектывах з выбаршчыкамі

Але тая, што адбылася напярэдадні Новага года ў цэнтральнай бальніцы Шаркаўшчыны, была, мабыць, самая хвалюючая і знамянальная.

Названая медустанова была доўгабудам. І толькі дзякуючы намаганням Мечыслава Морхата, які працаваў раней старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама актыўнай дапамозе старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, бальніца, на радасць мясцоваму люду, год таму была здадзена і стала адной з лепшых у рэспубліцы сярод райцэнтраў.

Як «пражыла» бальніца свой першы год?

— Рэзка палепшыліся ўмовы      як         для         хворых, так і медперсаналу, — праінфармаваў галоўны ўрач ЦРБ Станіслаў Стома. — Усё на месцы, абсталяванне ўсё новае. Толькі эндаскапіі зрабілі за адзін год больш, чым за дзесяць папярэдніх. На 40 працэнтаў правялі больш аперацый: ёсць дзве аперацыйныя і тры хірургі. А неўзабаве тут будуць рабіць нават экстракцыю вен (раней такіх хворых накіроўвалі ў Віцебск). Пацыенты атрымліваюць рэабілітацыйнае лячэнне ў фізіятэрапеўтычным аддзяленні, зале ФК, водалячэбніцы. Такім чынам толькі за год зменшылі смяротнасць працаздольнага насельніцтва раёна на 14 працэнтаў. Палепшылася ў цэлым дэмаграфічная сітуацыя: узрасла нараджальнасць (з 10,4 да  11 на тысячу).

Мечыслаў Морхат у сваю чаргу паведаміў, што хоць бюджэт на наступны год будзе і больш сціплы, але гэта не закране медыцыну. Хворыя атрымаюць на ўзроўні і само лячэнне, і ўсе неабходныя медыкаменты. А вось праблемы алкагалізму, ужывання наркотыкаў хвалюе. Тут, як паказала практыка, мала намаганняў толькі медыцыны і міліцыі. Трэба змагацца з гэтым злом усім грамадствам, распрацаваць і прыняць дзяржаўную праграму, лічыць    Мечыслаў    Морхат.

Дэпутат павіншаваў калектыў ЦРБ з Новым годам, а галоўнага ўрача Станіслава Стому — яшчэ і з юбілеем, і пажадаў як мага лепш захоўваць новую бальніцу, прыносіць хуткае выздараўленне хворым.

Мечыслаў     Морхат   наведаў таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр, а таксама дзве школы раёна: Вялікасельскую школу-дзіцячы сад і Лужкоўскую сярэднюю.

Першую 20 год таму пабудаваў ён гаспадарчым спосабам, калі быў старшынёй калгаса «Вялікае сяло». Дэпутат выслухаў, якая дапамога патрэбна сёння ўстанове. Сапраўдны падарунак да Новага года дзецям і настаўнікам — заканчэнне капітальнага рамонту Лужкоўскай сярэдняй школы. Тут старыя вокны заменены еўрапакетамі, у калідорах пакладзена плітка, а сам будынак апрануты ў «шубу».

Школа гэта вядомая ў рэспубліцы сваёй экалагічнай накіраванасцю: пацвердзіла     статус     «зялёнай». А яшчэ тут рыхтуюць будучых хлебаробаў: выпускнікі атрымліваюць правы трактарыстаў.

Мечыслаў Морхат павіншаваў калектывы сацыяльна-педагагічнага цэнтра, школ з Новым годам, уручыў дзецям падарункі.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter