За последние три года количество волонтеров серебряного возраста в стране увеличилось наполовину

Майстры добрых спраў

У Міжнародны дзень добраахвотнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло Першы Рэспубліканскі злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. Мерапрыемства праходзіла ў Мінску ў Палацы культуры ветэранаў.

На злёце прысутнічалі валанцёры з усіх рэгіёнаў краіны.
Фота прэс-сакратара Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

«Сярэбранае» валанцёрства ў краіне з’явілася ў 1994 годзе ў сталіцы, дзе пры падтрымцы аддзялення сацыяльнай дапамогі Ленінскага раёна адкрыўся першы сацыяльны цэнтр «Ветэранскi прытулак» — своеасаблівы пункт валанцёрскай дапамогі, у якім збіраліся ветэраны і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна для правядзення сумесных мерапрыемстваў і акцый па аказанні дапамогі тым, хто мае патрэбу, актыўнага правядзення вольнага часу, зносін. У цэлым у рэгіёнах нашай краіны кірунак стаў актыўна развівацца ў пачатку 2000-х гадоў.

— За апошнія тры гады колькасць пажылых валанцёраў краіны павялічылася на 50 працэнтаў. Калі ў 2017-м іх было каля 2000, то цяпер мы вітаем 3000 актыўных пажылых грамадзян, — адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Падчас злёту больш за 200 валанцёраў з усіх рэгіёнаў краіны падзяліліся сваім вопытам і ведамі, прадставілі праекты, абмеркавалі далейшае развіццё валанцёрскага руху і той уклад, які могуць зрабіць асабіста яны ў вырашэнне сацыяльных праблем.

Варта заўважыць, большасць добраахвотнікаў — жанчыны, іх каля 2800. Папоўніць шэрагі «сярэбраных» добраахвотнікаў могуць тыя, каму споўнілася 55 гадоў. Верхніх абмежаванняў па ўзросце няма.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter