Майстар сцэнаграфіі

У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстаўка народнага мастака Беларусі Яўгена Рыгоравіча Чамадурава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння сцэнографа. Больш за 80 яго работ прадстаўлены на выстаўцы (эскізы дэкарацый да спектакляў, касцюмаў, афішы, фатаграфіі). Імя Чамадурава добра вядома ў многіх краінах свету. Нарадзіўся ён у 1914 го-дзе ў г. Шуміха Арэнбургскай вобласці. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў. Працаваў у тэатрах Масквы, Душанбэ, Чалябінска, у Літве, Балгарыі, Румыніі, Фінляндыі, Чылі. У Мінску з 1959 года – галоўны мастак Беларускага тэатра оперы і балета з вялікім вопытам работы, майстар тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва з ярка вызначанай рэалістычнай вобразнай мовай. Ён адразу ўключаецца ў творчае жыццё тэатра і па-майстэрску афармляе спектаклі беларускага нацыянальнага рэпертуару, рускай i замежнай класікі. Яўген Рыгоравіч i сёння не пакідае любімай справы, у душы ён быў і застаецца вялікім творцам, чалавекам незвычайнага педагагічнага дару. У свае 90 год мастак у добрым настроі, поўны ідэй, планаў. У гэты час ён актыўна працуе над кнігай аб сваім творчым і жыццёвым шляху. Аляксандр МІХАЛЕНЯ, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter